Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

ЖЫВОЕ ПАЛЕССЕ

ЖЫВОЕ ПАЛЕССЕ: Жыдча

4.3K

Палессе захапляе сваёй прыгажосцю кожнага, хто трапiць сюды. I мы запрашаем у падарожжа па архаiчных вёсачках таямнiчага края, дзе амаль кожная мясцiна тоiць сваю загадку i мае свой летапicны радок. На гэты раз мы завiтаем у веску Жыдча, што ў Пiнскiм раёне.

Жыдча: гiсторыя

Вёску назвалi Жытча цi то ад слова жыццё, цi то ад слова жыта, бо землi тут былi неўрадлiвыя, i людзi жылi бедна. Таму яны i марылi аб багатых ураджаях жыта, как хлеба хапала ўсiм, у кожнай хаце. Можа так i сапраўды адбылося, што жыццё i хлеб далi назву гэтай мясцовасцi.

Як i любая старажытная мясцiна вёска Жыдча мае свае легеды аб паходжаннi назвы. Лiчыцца, што вёска была радавым гняздом князёў Жыдзецкiх. Аднак дакладна мясцовыя жыхары не ведаюць, цi то прозвiшча пфйшло ад назвы вёскi, ці наадварот.

Якая з версiй найбольш праўдзiвая, лiчыце самi, а мы пойдзем далей i даведаемся пра гiсторыю вёскi. Першае прыгадванне вескi Жыдча датуецца 1525 годам: калi Бона Сфорца, Каралева Рэчы Паспалiтай, падтвердзiла прывiлей златара Цiмошкi Дмiтровiча на маёмасць у вёсцы Жыдча, якую ён атрымаў ад Пiнскага князя Фёдара Яраслававiча.

Пазней пасяленне перашло ў валоданне караля. У XXII ст. тут заснавалiся прадстаўнiкi роду Кужанецкiх. На iх сродкi ў 1664 годзе ў Жыдча пабудавалi царкву Святога Мiхаiла, якую, па запiсах фундатараў, надзялiлi паўтара валокамi зямлi.

Да 1878 года вёскай валодалi тыя ж Кужанецкiя. А праз некалькi год iх маёмасць набыў Караль Шлейнкер. Ужо напрыканцы XIX стагоддзя вёска налічвала 72 двары і 489 жыхароў. Тут працавалі ветраны млын і хлебазапасны магазін. А пачатку XX стагоддзя ў Жыдча яму належыла 3000 дзесяцін зямлі. Для параўнання, жыхары вёскі шляхетнага паходжання мелі 19 дзесяцін.

У 20-30 гады таго ж стагоддзя маёнткам валодала дачка Шлейнкера Марыя.

Жыдча: наш час

А зараз Жыдча ўваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавета. З сямі насельніцкіх пунктў гэта самая крупная і перспектыўная вёска, якая мае статус аграгарадка. З 585-ці жыхароў большая частка – працаздольнага ўзросту. Яны ўсе забязпечаны жыллём і працай, маюць усе патрэбныя умовы для паспяховага жыцця.

Жыдча ёсць чым пахваліцца. Гэта не толькі самая крупная, але і самая маладая вёска сельсавета.

Напрацягу апошніх 10 гадоў для работнікаў гаспадаркі по прэзідэнтскай праграмме тут пабудавалі 15 дамоў. Яны ўпрыгожваюць вёску на паўночным захадзе.

Тут, побач з галоўнай дарогай сустракае падарожнікаў і праваслаўная святыня. Доўгі час праваслаўным з Жыдча прыходзілася хадзіць ў царкву у суседнюю вёску. У 2005 годзе тут вырашылі збудаваць сваю святыню. У лістападзе у гэтым годзе, у дзень святога Архангела Міхаіла, яна адзначыць сваё пяцігодзе.

zhydcha-palesse-1

Жыдча: асобы

Палессе захапляе ня толькі прыгажосцю краявідаў. Тут спрадвек жылі працавштыя і адмысловыя людзі. Тутэйшыя старажылы шмат што бачыліі, шмат што ведаюць. Яны – жывая гісторыя краю.

Марыя Карастылёва, што жыве ў вёсцы Жыдча, з сямі гадоў займаецца ткацтвам. І дагэтуль, кожны дзень, акрамя нядзелі, з ранку да вечара, яна працуе за сваім станком. Яму, да рэчы, больш за сто гадоў.

Гэтай руплівай жанчыне ідзе ужо 93 год. Увесь гэты час яна дбайна выконвае сваю працу. Яшчэ дзяўчынкай Марыя навучалася ткаць у сваёй маці. Яна кажа, тыды быў час іншы і ўсё трэба было рабіць самім.

zhydcha-palesse-3

Нарадзілася Марыя Мінаўна ў вёсцы Лышча, потым жыла ў вёсцы Пагост-Загародскі, адкуль пераехала ў Жыдча. Самой жыць стала складана, але пакідаць родную хату і гаспадарку не хацелася. Таму на сямейным савеце яе пяцера дзяцей вырашылі, што маці паедзе ў вёску к дачцэ. Тут нанялі яшчэ і кватэру, дзе размясціўся ткацкі станок. Без яго Марыя Мінаўна ехаць не згадзілася. І зараз, як і 85 год таму, по старадаўнім лякалам, якія передаваліся з пакалення ў пакаленне, бабуля стварае цудоўныя, сапраўдныя творы.

Па словах самой бабулі, яе рушнікі ёсць, мабыць, па ўсім свеце: у Германіі, Амерыцы, Польшчы і Расіі, бо усім, хто прыходзіць паглядзець на яе працу, Марыя Мінаўна робіць падарункі.

А на краю вёскі у маленькай, быццам бы казачнай хаце, жыве неверагодна жвавая і энергічная бабуля. Аднавяскоўцы з павагай завуць яе Амельчыха, а дзеці – баба Олька. І ведаюць 91-гадовую Вольгу Нікіфараўну Аргер не тоькі мясцовыя. Усё сваё свядомае жыццё яна. Як і многія аднавяскоўцы, працавала ў калгасе. Але галоўнай справай яе стала дапамога людзям. Так сталася, што баба Олька мае унікальныя здольнасці. З дапамогай малітвы яна выратоўвала людзей ад самых хвароб.

zhydcha-palesse-4

Навіна аб такіх людзях раней, ды і зараз, разыходзшцца вельмі хутка і далека. Як кажа сама бабулька, людзі адзін аднаму насватаюць ды, каму дапамога сапраўды патрэбна, прыязжаюць і здалек. Усе свае веды яна атрымала ад бацькоў. Яны абодва ведалі медыцыну, а маці, да таго ж, навучыла дачку, як правільна маліцца.

Такая высакародная справа патрабуе шмат высілкаў і ўнутраннай моцы. І зараз у сталым узросце, яна адчувае, што ўжо фізічна ня здолее дапамагаць так, як раней. Але як належыць – ужо навучыла наступнае пакаленне, бо такія веды могуць знікнуць. За сваё жыццё Вольга Нікіфараўна зрабіла людзям многа дабра. Прыходзілі да яе аднавяскоўцы і родзічы, і хворыя здалек. Былі ў яе і старыя, і малыя – і кожнаму бабка Олька аддавала частку сябе.

А тутэйшая моладзь хоць і мкнецца наперад сваім, сучасным шляхам, але ўсё ж на традыцыі продкаў не забываецца – мясцовыя хлопцы і дзяўчаты ходзяць зімой ў калядкі, улетку шукаюць папараць-кветку. Так, на гэтым з пажаданнямі плёну і поспеху мы развітваемся з вёскай з прыгожай назвай не то ад слова жыццё, не то ад слова жыта.

Аўтар: Анастасія Наздрына

Вверх