26/04/2025
Реклама на сайте Каталог компаний
Адрес: 225710, Республика Беларусь, Брестская область, г. Пинск, ул. Рокоссовского, 15А Email: media@varjag.tv Рекламный отдел: +375 (29) 141-61-61 (A1 / Viber / Telegram) Email рекламного info@varjag.tv Телефон редакции +375 (29) 181-61-61 (A1 / Viber)
Видео

Жыгамонт і Талай у Пiнску беларускай мове трэба надаваць больш увагi

Вядомы беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт і лёгкаатлетка Аліна Талай правялі заняткі па беларуской мове і літаратуры ў Пінску ў межах адукацыйнага праекта Чытаем па-беларуску з Velkom. Удзельніча...

Вядомы беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт і лёгкаатлетка Аліна Талай правялі заняткі па беларуской мове і літаратуры ў Пінску ў межах адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velkom». Удзельнічаць у iх пашчасціла вучням малодшых класаў гімназіі №1, СШ № 3, 10.

Iніцыатарам сацыяльна-асветніцкага праекта выступіла кампанія Velkom пры падтрымцы Міністэрства адукацыi Беларусi. За першы месяц гэтага навучальнага года ўрокі беларускай мовы і літаратуры адбыліся ўжо ва шматлікіх школах і гімназіях Брэста, Кобрына, Баранавічаў і Бярозы. А напачатку кастрычніка прайшлі і ў Пінску. Іх праводзілi пастаянны настаўнік праекта – вядомы ўсім і кожнаму спадар Юрый Жыгамонт i спартсменка Аліна Талай.

Арганізатары і настаўнікі спадзяюцца, што дзякуючы такому праекту і такім ініцыятывам, значна і ў новай якасці пашырацца веды беларусаў пра сваю гісторыю і культуру. Вучні пачатковых класаў, для якіх ладзяцца ўрокі, успрымаюць такія мерапрыемства з вялікім захапленнем.

Як звярнуў увагу Юрый Жыгамонт, у Пiнску няма ніводнай беларускамоўнай школы. І гэта, на вялiкi жаль, агульная тэндэнцыя для рэгіёнаў. Сучасная беларуская мова знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане і патрабуе, каб ей надавалі больш увагі.

Фото: Константин Масловец

  • 10.10.2016 15:21
  • 17881
Предыдущая новость
Сбор средств на дыхательный аппарат для Влада Боричевского продолжается

Сбор средств на дыхательный аппарат для Влада Боричевского продолжается

Следующая новость

Сезон охоты на копытных и зайца открыт в Беларуси

Сезон охоты на копытных и зайца открыт в Беларуси