Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Юбiлей паэткi Галіны Лазіцкай адзначылi творчай сустрэчай

1.0K

У цэнтральнай раённай бiблiятэцы 21 мая адбылася творчая сустрэча з паэткай Галінай Лазіцкай, удзельнiцай клубу лiтаратараў «Пінчукі», з нагоды яе 55-годдзя. Павiншаваць яе прыйшлi калегi, пiнскiя аўтары, i творчыя калектывы.

Галіна Лазіцкая працавала ў сельскай гаспадарцы, а да творчасцi прыйшла ў складаны жыццёвы час. Адсюль і адвечная філасофская тэматыка ў яе творах: праблемы ўспрымання сусвету, разгубленнасці чалавека ў цяжкiх жыццёвых абставінах, пераасэнсоўванне жыцця і выпраўленне памылак.

Працы Галіны Лазіцкай друкаваліся ў газетах «Пінскі веснік», «Палеская праўда», «Заря», «Народная трыбуна». Піша, у асноўным, па беларуску, сцвярджае, што лепей атрымліваецца на роднай, матчынай. Сёння Галіна Іосіфаўна на сваім творчым рахунку мае каля шасцідзесяці вершаў, восем апавяданняў і адну паэму. І як прызнаецца сама пісьменніца, усе гэтыя творы знаходзяць свайго чытача, уплываюць на яго светапогляд, прымушаюць задумацца аб вечным.

Дзякуючы намаганням удзельнікаў клуба літаратараў, творчы здабытак Галіны Лазіцкай сабраны ў зборніку «Прайсці поруч» – яе першай кнізе. На сустрэчы i адбылася яго прэзентацыя.

Вверх