Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

ТУТЭЙШЫЯ: Пiсьменнiк Павел ЛЯХНОВIЧ

2.0K

Сталіца Палесся адметна ня толькі гісторыяй, але й сваімі героямі. Тут спрадвеку нараджаліся або шляхам лёсу апыноўваліся выдатныя людзі. Пералік іх імёнаў складае надта ж доўгі спіс ад старажытнасці да нашых часоў. Мы пазнаёмім з таленавітымі і паспяховымі сучаснікамі, якія з гонарам кажуць Тутэйшы Я.

Герой першай праграмы  – Тутэйшы пісьменнік Павел Ляхновіч –  сапраўдны беларускі волат, які таленавіты ва ўсіх дачыненнях.

Павел Ляхновіч – адстаўны капітан-лейтынант, пісьменнік. Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 г. у вёсцы Сярэдняя Мінскага раёна. Выпускнік Каспійскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішчы ў Баку. Аўтар кніг прозы  «Пачатак сезона» (1988), «Зялёны дуб» (2012), дзіцячай аповесці «Ігнась чарадзей» (2014). Перакладае з польскай. Жанаты, мае дачку.

У зборніках Паўла Ляхновіча сабраны розныя па жанрах творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед, светапогляд і фантазія аўтара. Сур’ёзныя драматычныя тэксты суседнічаюць з прыгодамі і жартамі. І менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той разынкай, з-за якой чытачы назаўжды сталіся аматарамі творчасці суровага і адначасова дабрага «дзядзькі Паўла».

Мара стаць клоўнам не пакідала маладога Паўла да канца 10 класа. Ён стаў выступаць у мастацкай самадзейнасці. Нават з’ездзіў у Маскву паступаць у Дзяржаўнае вучылішча цыркавога і эстраднага мастацтва. Але спазніўся з падачай дакументаў.

Але, як кажа спадар Павел, ён ня мысліў сябе без адукацыі. А час падыходзіў да прызыву ў войска. Ягоны сябра прапанаваў паступаць у Чарнігаўскую лётную вучэльну. Але, як запланавалі, і тут не атрымалася – справу вырашыў выпадак, і ен паступіў у штурманскі факультэт Каспійскага вучылішча.

Так пачалося ваенна-марское жыццё Паўла Ляхновіча. У вучэльні ён пазнаёміўся з Аляксандрам Пакроўскім. З тым самым, што напісаў кнігу і сцэнарый да фільму з аднайменнай назвай «72 метра».

Ljahnovіch-1

Экзамены Павел сдаў паспяхова і вучэльну скончыў з чырвоным дыпломам. Тут жа, у Баку, спадар Павел стаў капітанам уласнай сям’і: тут ён сустрэў будучую жонку і тут нарадзілася іх дачка Алеся.

Ljahnovіch-2

А потым яшчэ былі 10 гадоў працы, пасля чаго спадар Павел вярнуўся на Радзіму.

Былі  і цяжкія часы ў жыцці, прызнаецца спадар Павел, калі проста прымушаў сябе працаваць, каб зарабіць грошы на ўтрыманне сям.і. Але любую справу, за якую толькі браўся, ён выконвае дбайна і сумленна. Чаго жадае і нам.

Ljahnovіch-3

У асобе беларускага пісьменніка спадара Паўла знаходзяць адлюстраванне ўсе магчымыя якасці, што вызначаюць і фізічную, і ўнутраную моц. Ён – геніяльны і просты, і  раўняцца на яго – гонар для кожнага. Падрабязней пра лёс жыцё Паўла Ляхновіча глядзіце у відэасюжэце.

Падрыхтавала Анастасія Наздрына

Вверх