Видеогалерея

Калядны фэст-2018: як у Пінску адзначылі Шчодрык

1.1K

Народнае свята «Шчодрык», якое выпадае на 13 студзеня, на Стары Новы год, у Пінску адзначылі калядным шэсцем і фэстам. На галоўнай плошчы Пінску сабраліся фальклорныя гурты з Пінску і Пінскага раёна. Кожны творчы калектыў падрыхтаваў унікальныя святочныя песни, абрады ды жарты. 
Шчодрык ці Шчодры вечар – традыцыйнае народнае беларускае свята. Яго адзначаюць напярэдаднi Старога Новага года. Калядоўшчыкі збіраюцца разам і ідуць спяваць пад вокнамі ці ў хату. Падчас абраду водзяць «казу», а ў сваіх спевах праслаўляюць гаспадароў і жадаюць усім здароўя, багацця і дабрабыту.

На Калядны фэст у Пінску сабраліся калядоўшчыкі з Кашэвіч, Ахова, Мерчыц, Каменя, Пінкавіч и Парэчча. Кожны гурт падрыхтаваў адметнае выступленне. На Каляды, якія пачынаюцца са святкавання Божага Нараджэння, на Піншчыне аднолькава ўшаноўваюцца і хрысціянскія, і народныя традыцыі. У гэты раз пінчукі дадалі фэсту крыху сучаснасьці – разам з калядоўшчыкамі спявалі і танцавалі Дзед Мароз ды Снягурка.

Вверх