Видео

Іван Кірчукпаказаў у Пінску монаспектакль Дарожка мая

Каб расказаць гісторыю жыцця нашых продкаў поўную багатых ведаў і музычных традыцый Пiнск наведаў Іван Кірчук з монаспектаклем Дарожка мая. Пастанову ўжо бачылі ў розн...

Каб расказаць гісторыю жыцця нашых продкаў, поўную багатых ведаў і музычных традыцый, Пiнск наведаў Іван Кірчук з монаспектаклем «Дарожка мая». Пастанову ўжо бачылі ў розных гарадах Беларусі, ды не аднойчы. Прэм`ерны паказ для пінчукоў адбыўся 8 лютага ў Палескім драмтэатры.

Змест спектакля - гэта вынік плённай 30-гадовай працы аўтара. Унікальны матэрыял Іван Кірчук назапасіў і як выкладчык, і як лідар вядомага этна-гурта «Троіца». Вялікую колькасць песень ён знайшоў у этнаграфічных экспедыцыях, якія ладзіў па ўсёй Беларусі.

«Дарожка мая» – гэта дарожка кожнага чалавека, якую праходзіць ён з пачатку свайго жыцця, ад нараджэння і да самага канца, штогод сталеючы і пражываючы пэўныя традыцыі. У спектаклі няма акцэнту на пэўным рэгіёне Беларусі. Іван Кірчук хацеў паказаць каштоўнасць усіх ведаў разам, усю прыгажосць мелодый, рытміку, якая толькі магла існаваць у нашых продкаў.

Шмат з тых інструментаў, што гучалі ў гэты дзень на сцэне Палескага тэатра, - не беларускія. Яны былі набытыя на міжнародных фестывалях, а было іх больш за сто, у тым ліку ў Малайзіі і Партугаліі, Чылі. З нашых народных – беларускі смык. Іван Кірчук выступаў з тым, які зрабіў Усевалад Жукоўскі з Мар`інай Горкі – майстар музычных інструментаў у чацвёртым калене.

Монаспектакль «Дарожка мая» адлюстроўвае прыгажосць народнага беларускага фальклору, дзе спалучаюцца язычніцкія і хрысціянскія традыцыі. З давен даўна ў жыцці беларуса гэтыя, здавалася б, процілеглыя філасофіі не выкрэсліваюць адна другую, а дапаўняюць. Яскравы прыклад - свята «Купала на Івана», дзе язычніцкае боства ўпамінаецца разам з Янам Хрысціцелям…

У монаспектаклі Івана Кірчука ўсе пераклікаецца з тым часам, у якім жывем мы. «Дарожка мая» вядзе гледача з даўніх часоў і паказвае, як многа пакінулі нам нашы продкі. І падумалі, якую спадчыну заставім мы сваім нашчадкам…

  • 13.02.2018 12:23
  • 5050
Предыдущая новость
Областная коллегия управления образования состоялась в Пинске

Областная коллегия управления образования состоялась в Пинске

Следующая новость

У ковчега в 8 спектакль пинского театра Визави стал призером областного фестиваля

У ковчега в 8 спектакль пинского театра Визави стал призером областного фестиваля