Рэспубліканскi анлайн-конкурс юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым годзе праходзіць сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ Беларусi. Як паведамiла карэспандэнту varjag.net каардынатар праекта Таісія Пажогіна, на конкурс ужо даслана некалькі сотняў вiдэа. Работы прымаюцца да 30 лістапада, а фiнал адбудзецца ў маi наступнага года. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны Apple.
Каб стаць удзельнікам конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» школьнiку трэба запісаць відэа, як ён чытае твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры, i размесцiць яго на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках.
Гэта можна зрабiць у Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.
Арганiзатары праекта разлiчваюць з яго дапамогай адкрыць па-новаму родную літаратуру для беларускiх вучняў, а таксама паказаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
Школьнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Вось некаторыя з iх дэкламацый:
- Баброва Ангеліна (Камянец) – байка К. Крапівы «Мурашка і жук».
- Аліна Андрэйчук (Брэст) – твор А. Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць».
- Раман Шульжык (Столінскi р-н) – верш Я. Коласа «Зорка».
- Іван Валанчус (Пружаны) – верш С. Грахоўскага «Мама».
- Зміцер Барэйка (Кобрын) – твор Я. Коласа «Ручэй».
Пасля заканчэння прыёму вiдэа будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і Мінска. Напрацягу лютага i красавіка 2018 года адбудуцца рэгіянальныя фіналы, на якiх школьнiкi будуць ужо асабiста выступаць перад журы.
Пяцёра лепшых чытальнiкаў ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і стануць удзельнiкамi рэспубліканскага фінала, якi адбудзецца ў Мінску ў маi наступнага года. Пераможцам конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» будуць уручаны смартфоны маркі Apple.