Культура

Хочаш стаць героем кнігі Аўтар Marginalis зрабіў унікальную прапанову чытачам

Малады беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька зрабіў цікавы ход падчас прэзентацыі сваёй новой кнігі - раману Marginalis. Ён паабяцаў назваць аднаго з персанажаў сваёй нас...

Малады беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька зрабіў цікавы ход падчас прэзентацыі сваёй новой кнігі - раману «Marginalis». Ён паабяцаў назваць аднаго з персанажаў сваёй наступнай кнігі імем чытача, які першым выканае незвычайнае заданне.

Кірыл Стаселька - фота Кірыл Стаселька, аўтар «Marginalis»

Каб трапіць на старонкі будучага выдання Стаселькі, неабходна вырашыць пэўную літаратурную задачу. А менавіта – паспрабаваць адшукаць у «Marginalis», які ўжо пабачыў свет, ні больш, ні меньш – галоўнага героя!

Кіріл Стаселька сцвярджае, што яго «Marginalis», які прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры, - зусім не класічны раман, і таму не мае ні галоўнага месца дзеі, ні галоўнага герою. Адкак пры гэтым усё ж прапануе адшукаць у творы таго, хто б мог заняць гэтае пачэснае месца. Зрабіць гэта, як здаецца аўтару, будзе складана – у рамане амаль 140 персанажаў.

Часу ў жадаючых пагуляць у літаратурны квэст ад Кіріла Стаселькі досыць – адказы ён будзе прымаць, пакуль не скончыць працаваць над новым творам. Накіроўваць іх можна на kirstaselka@gmail.com альбо ў  сацыяльных сетках.

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. Выпускнік факультэту філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аспірантуры Акадэміі навук, Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў», Школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя). Зараз - навуковы супрацоўнік Акадэміі навук, дырэктар «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій», кіраўнік праекта Infographer. «Marginalis» –  яго другая кніга, філасофскі раман, дзеянні якога разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай таямнічай кнігі на працягу больш за 400 гадоў. Гэта своеасаблівы пазл з мноства сюжэтных ліній, які ўсё адно складваецца ў цэлае.

  • 13.04.2018 16:05
  • 7182
Предыдущая новость
На Золотой малине назвали худший фильм и худших актеров 2017 года

На Золотой малине назвали худший фильм и худших актеров 2017 года

Следующая новость

Грамоту о Магдебургском праве можно увидеть в Пинске только до 22 апреля

Грамоту о Магдебургском праве можно увидеть в Пинске только до 22 апреля