Общество

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння Біскупа Пінскага Антонія Дзямянка

Вось Дзева зачне i народзіць Сына i дадуць Яму iмя Эмануэль

“Вось Дзева зачне i народзіць Сына,

i дадуць Яму iмя Эмануэль,

што азначае – з намi Бог” (Мц 1, 23)

 

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага Году жадаю, каб гэты незвычайны для ўсіх нас час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будчыні. Няхай асаблівасць перажывання сёлетніх святаў і тыя жыццёвыя выклікі, якія стаяць перад намі, дапамогуць кожнаму з нас адкрыць для сябе нешта новае і добрае. Нараджэнне Хрыста напоўніла свет зусім іншым глыбінным сэнсам. Няхай таксама і нам перажыванне таямніцы калядных святаў дапаможа адкрыць новыя перспектывы ў адносінах з Богам і бліжнім.

Няхай Бог, які стаўся Чалавекам, учыніць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб усе памяталі, што мы створаныя па Яго вобразу і падабенству. Каб кожны з нас няспынна ўзрастаў у веры, не губляў надзеі, а перадусім любіў Бога і ўзлюбленае Ім стварэнне. Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумненне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця.

Радасных святаў Божага Нараджэння! Хрыстус Нарадзіўся! Славім Яго!

Антоні Дзям’янка

 Біскуп Пінскі

  • 24.12.2020 11:13
  • 2643
Предыдущая новость
Дождь снег и до 5С какая погода будет на католическое Рождество

Дождь снег и до 5С какая погода будет на католическое Рождество

Следующая новость

Охота и рыбалка в январе что разрешено на что действует запрет

Охота и рыбалка в январе что разрешено на что действует запрет