У Пiнску адзначылi 70-годдзе вядомага мастака Яўгена Шатохiна
У 2017 году вядомы пiнскi мастак i педагог Яўген Шатохiн адзначыў бы свой 70-гадовы юбiлей. З гэтай нагоды яго вучнi сябры калегi ў Пiнску зладзiлi выставу на якой прадстаўлены работы м...
У 2017 году вядомы пiнскi мастак i педагог Яўген Шатохiн адзначыў бы свой 70-гадовы юбiлей. З гэтай нагоды яго вучнi, сябры, калегi ў Пiнску зладзiлi выставу, на якой прадстаўлены работы майстра i яго паслядоўнiкаў. На вернiсажы можна было пабачыць Вераніку i Андрэя Руско, Марыну Іванову, Сяргея Піліповіча ды iншых вядомых пiнскiх мастакоў.
Блізкія сябры ўзгадваюць, што калiсьцi Яўген Шатохін плановаў гучна адзначыць гэтую юбілейную дату і арганізаваць персанальную выставу ў Мінску. Але ж лёс вырашыў інакш… У 2012 годзе ён пайшоў з жыцця. Тым не меньш сёлета тэматычная выстава ў гонар 70-годдзя знакамiтага палесскага мастака адчыніла свае дзверы высілкамі яго творчых пераемнікаў.
Яўген Шатохiн вядомы i як выдатны настаўнiк, якi выхаваў не аднаго сапраўднага мастака. Яго заслуга нават не столькі ў тым, што ён заснаваў Пінскую дзіцячую мастацкую школу, а ў тым, што бачыў i абуджаў талент сваіх вучняў.
Яго называюць выдатным педагогам. У сваёй працы ён імкнуўся выхаваць сапраўдных творцаў. Натхняў iх чуць самога сябе і быць сабой. Яўген Шатохін быццам бы адкрываў iм гэты сакрэт: «Разынка жыцця ў тым і ёсць, што геніяльнасць – адметная, у кожным з нас». Яўген Шатохін – гэта тая асоба, якую ўспамінаюць не толькі ў юбілейны год, не толькі вучні, і не толькі, як проста настаўніка. Яго называюць галоўным у жыцці настаўнікам.
На выставе ў Музеi Беларускага Палесся прадстаўлены карціны пятнаццацi мастакоў, а таксама творы самаго майстра Яўгена Шатохіна. На экспазіцыю іх перадала Пінская яўрэйская абшчына. Гэта графіка з цыкла «Геаграфія Катастрофы». У кожным творы - звычайны чалавек як увасабленне аўтарскага генія. Жывыя дынамічныя лініі, эмацыянальная штрыхоўка, гульня кантрастаў… Графіка, здаецца, - гэта ўласны сусвет Шатохіна, у якім быццам бы толькі ён адзін гаспадар.