Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Свята Усіх Святых i Дзень успаміну памерлых адзначылi каталiкi ў Пiнску

1.2K

Асаблівую ўрачыстасць адзначыў 1 лістапада  Касцёл. У гэты дзень успамінаюцца ўсе святыя, а вернікі дзякуюць Богу за дар святасці. Традыцыйна, на працягу ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў, пінскія каталікі збіраюцца на могілках па вуліцы Спакойнай. Там, на месцы былога касцёла адбываецца Святая Імша, а пазней абрад пасвячэння магіл, чытаюцца спецыяльныя малітвы за душы памерлых. 

На наступны дзень адзначаецца Дзень успаміну памерлых. У народным календары – гэта «Дзяды» ці інакш «Дзень задушны», «Задушкі». Дарэчы, традыцыя ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў у Касцёле паходзіць з канца Х стагоддзя. Яна была ўведзена св. Адылонам, французскім манахам-бенэдыктынцам у 998 годзе.

У актаве Свята Усіх Святых, гэта значыць з 1 па 8 лістапада кожны вернік можа атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў, калі выканае некалькі абавязковых умоў, адной з якіх з’яўляецца наведванне могілак і малітва за пахаваных там людзей. Такая рэлігійная практатыка мае вялікае  значэнне для кожнага хрысціяніна.

Трэба адзначыць, што важным аспектам гэтага асаблівага дня з’яўляецца захаванне народнай памяці, аб’яднанне хрысціянскай супольнасці вакол продкаў, успмін аб тым, што дзякуючы ім вера і хрысціянскія традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Могілкі, што месцяцца на вуліцы Спакойнай з’яўляюцца адной са старэйшых некраполій Пінску. Тут пахаваныя жыхары розных грамадскіх станаў і веравызнанняў: духоўныя, вайскоўцы, прадстаўнікі мясцовай шляхты. На каталіцкай часцы могілак знаходзяцца пахаванні яшчэ першай паловы ХІХ стагоддзя.

Пані Марына Смірнова, адна са старэйшых парафіянак, наведвае могілкі на вуліцы Спакойнай з 1967 года. І нягледзячы на ўсеагульную атэізацыю ў той савецкі час, яна разам з іншымі пінскімі каталікамі клапацілася аб гэтым месцы.

Свята Усіх Святых, а таксама Дзень успаміну памерлых адзначаецца ва ўсіх каталіцкіх краінах свету. Існуюць шматлікія традыцыі, звязаныя з гэтымi датамi. У Заходняй Беларусі і Польшчы вернікі прыходзяць на могілкі яшчэ ўвечары 31 кастрычніка і пакiдаюць там запаленыя свечкі. У наступныя дні на месцах пахаванняў адбываюцца Святыя Імшы і працэсіі з пасвячэннем магіл, адмаўленнем спецыяльных малітв за памерлых і спевам жалобных рэлігійных песень.

Вверх