Прэмера доўгачаканай Рагнеды адбылася ў Палескiм драмтэатры
У Палескім драматычным тэатры завяршыўся тыдзень беларускай гісторыі. Адыграна тры спектаклі па творах песняроў беларускага слова. Больш за тое адбылася прэмера доўгачаканай Раг...
У Палескім драматычным тэатры завяршыўся тыдзень беларускай гісторыі. Адыграна тры спектаклі па творах песняроў беларускага слова. Больш за тое адбылася прэмера доўгачаканай Раг...
У Палескім драматычным тэатры завяршыўся тыдзень беларускай гісторыі. Адыграна тры спектаклі па творах песняроў беларускага слова. Больш за тое, адбылася прэм`ера доўгачаканай «Рагнеды». Гэта аўтарская iнтэрпрытацыя ўзаемаадносiн вялікага князя Уладзіміра i полацкай князёўны Рагнеды ад драматурга Аляксея Дударава. Рэжысерам тэатральнай пастаноўкi выступiў Павел Марыніч.
У гэтай пастаноўцы вобразы наўгародца Уладзiміра і палачанкі Рагнеды паказаны зусім не так, як у гістарычных крыніцах. Вялікі князь Уладзімір і няскорная свавольніца князёўна Рагнеда на пінскай сцэне - увасабленне шчырых пачуццяў любові і пяшчоты першага юнацкага кахання, а не драмы, якая адбылася насамрэч шмат вякоў таму.
Літаральна з першых хвілін глядач імгненна пераносіцца на стагоддзі назад, у той час, калі яшчэ панавалі славянскія багі. Пластычнасць дзеі разам з беларускай мовай падкрэсліваюць існасць жыцця, якім яно было з давен даўна.
У дадатак да дэкарацый насычанай і поўнай атмасферу Сярэднявечча робяць касцюмы. Кансультант Ніна Бабровіч, музейны супрацоўнік з Віцебску, дапамагала правільна ды з годнасцю вытрымаць эпоху IX-X стагоддзяў. Яскравы і насычаны вобраз даўніны прываблівае, асабліва аматараў гісторыі.
Але ж спектакль «Рагнеда» - не зусiм казка пра каханне. Ёсць тут месца i напружаным драматычным момантам. Мілаванне каханкаў і хвалебная трызна Ярылу змяняецца палітычнымі хітрыкамі і крывавым бляскам зброі. А віхор пачуццяў руйнуе лёсы і чалавечыя душы, нагадваючы яшчэ раз, што ад кахання да нянавісці ўсяго адзін крок...