Видео

Поўны збор выданняў Ф. Скарыны перададзены ў духоўную семінарыю ў Пінску

Сёлета ў Беларусi адзначаецца 500-годдзе выдання Ф. Скарынай яго першага друкаванага твору. Да юбiлея беларускага кнiгавыдання па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі краiны сумесна з Белар...

Сёлета ў  Беларусi адзначаецца 500-годдзе выдання Ф. Скарынай яго першага друкаванага твору. Да юбiлея беларускага кнiгавыдання па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі краiны сумесна з Беларускім Знешнеэканамічным Банкам быў рэалiзаваны маштабны праект па аднаўленнi ўсіх выданняў і твораў Скарыны. Першы поўны факсімільны збор з`явіўся і ў Пінску – 20 тамоў перададзены ў бібліятэчны фонд духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага.

Тэксты  складзены на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. У збор уваходзіць 20 тамоў - гэта кнігі, надрукаваныя Францыскам Скарынай, пачынаючы з 1517 года. Тут і ягоны знакаміты «Псалтыр», і «Апостал», і «Малая падарожная кніга» ў двух частках.

Уваходзiць у збор таксама i асобнік «Вяртанне» - выданне, прысвечанае самаму праекту. Напрацягу некалькіх гадоў над яго рэалiзацыяй карпатліва працавалi навукоўцы з Беларусі, а таксама супрацоўнікі замежных музеяў, архіваў і бібліятэк.

Для Пінскай Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыi імя Тамаша Аквінскага атрымаць такі падарунак - вялікі гонар. Тым больш, што надрукаваныя Скарынам кнігі - біблейскага зместу. Гэта каштоўная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай, навуковай і духоўнай спадчынай Беларусі.

  • 27.11.2017 16:18
  • 17035
Предыдущая новость
В Пинском погранотряде состоялось увольнение в запас солдат-срочников

В Пинском погранотряде состоялось увольнение в запас солдат-срочников

Следующая новость

Столовую для птиц открывают на зиму в СШ 15 Пинска

Столовую для птиц открывают на зиму в СШ 15 Пинска