Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Пінскую вышэйшую духоўную семінарыю ўзначаліў новы рэктар

1.8K

У верасні 1925 года біскуп Зігмунд Лазінскі заснаваў у Пінску вышэйшую духоўную семінарыю ў будынку былога кляштара францысканцаў, зараз тут касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёлета, напачатку кастрычніка, фактычна ў 90 гадавiну заснавання духоўнай установы, навучальны год пачаўся на чале з новым рэктарам.

Ксёндз Андрэй Рылка быў прызначаны на гэтую пасаду у жніўні. Амаль 10 гадоў ён працаваў працаваў тут у якасці выкладчыка.

Зараз пінская семінарыя дзейнічае для трох каталіцкіх епархій. У духоўную навучальную ўстанову паступаюць, у асноўным, хлопцы й юнакі, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да таго, каб аддаца на служэнне Богу ў якасці святара. Шлях ад моманту, калі чалавек рашаецца на гэты крок і да прыняцця пасвяшчэння ў сьвятары займае сем гадоў – шэсць гадоў навучэння ў семінарыі і год практыкі.

Сёння тут набываюць духоўную адукацыю 14 юнакоў. Адзiн з iх – семінарыст Андрэй Багдановіч – падзялiўся, што паступіць было ня цяжка – цяжка было адважыцца. Але ступіўшы раз на гэты шлях, ён зараз з упэўненасьцю крочыць наперад, мінаючы цяжкасьці і перашкоды.

Працэс навучэння складаецца з чатырох асноўных напрамкаў. Па-першае, духоўнае выхаванне. Таксама навучэнцы праходзяць псіхалагічныя практыкі, каб падшліфаваць свой тэмперамент, бо добры святар – гэта перш за ўсё добры чалавек. Трэці напрамак – выхаванне на інтэлектуальным узроўні. У асноўным гэта багаслоўскія i філасофскія прадметы, якія дапамагаюць чалавеку падрыхтавацца ня толькі да душпастарскаq працы, але быць эрудыраваным настолькі, каб ён мог дапамагаць iншым людзям. І чацвёрты напрамак – гэта пастарская фармацыя.

Пасля адраджэння ў 2001 годзе семінарыя адчынiлася з той мэтай, каб працаваць менавіта для Беларусі. Каб святары выхоўваліся, улічваючы стан і ментальнасць сучаснаснага беларускага грамадства.

Анастасiя Наздрына

Вверх