Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Пiнскiя семiнарысты сустрэлiся з Папай Рымскім пад час паломнiцтва ў Рым

758

Навучэнцы Пінскай Междыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі здзейснілі паломніцтва ў Рым да Брамы Міласэрнасці. Па ініцыятыве рэктара семінарыі пілігрымка пачалася адразу пасля зімовай сесіі. На пачатку лютага святары і навучэнцы наведалі каталіцкія святыні і трапілі на аўдыенцыю да Папы Францішка.

У гэтым годзе Пінская духоўная семінарыя адзначае знакавыя падзеі. У першую чаргу гэта 90-годдзе з даты заснавання навучальнай установы, а таксама 15-годдзе яе адраджэння ў новы час. Гэтыя юбілеі i вырашылі адзначыць падарожжам да парогаў святых апосталаў у Рым.

Пілігрымы мелi унікальную магчымасць наблiзiцца да духоўнай гісторыі, спазнаць і на сабе адчуць векавечныя адносіны паміж чалавекам і Богам. Але паломніцтва мела на мэце не толькі наведванне святынь і малітоўныя спатканні. Тут прысутнічаў і культурна-гістарычны аспект, i, як адзначае Андрэй Рылка, рэктар ВДМС імя Св. Тамаша Аквінскага, i нацыянальны.

Неспадзяваным дарам для семiнарыстаў стала магчымасць прысутнічаць на аўдыенцыі з Папай Францішкам. Напярэдадні iх вандроўкi ў Рым былі прывезены мошчы святога Піо, у сувязі з чым у Ватыкане абвесцілі пазачарговую аўдыенцыю. І пінскім пілігрымам пашчасціла асабіста сустрэца з Папай Рымскім.

Духоўнае падарожжа – асаблiвы момант падрыхтоўкі да нейкага важнага кроку ў жыцці. І ў гэтым сэнсе пілігрымцы надаецца асаблівае значэнне ў станаўленні будучага святара. Гэтае паломніцтва да Вечнага горада стала таксама асаблівай падзякай за доўгі час існавання духоўнай семінарыі. Уся супольнасць установы – святары і навучэнцы – папрасілі шчодрага бласлаўлення на далейшае сталенне сваёй навучальнай установы.

Анастасiя Наздрына

Вверх