Видео

Пiнскiя семiнарысты атрымалi сутаны святароў

У пiнскiм катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі напачатку лістапада адбыліся аблучыны - убор у сутаны. Cямёра навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семі...

У пiнскiм катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі напачатку лістапада адбыліся аблучыны - убор у сутаны. Cямёра навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага атрымалі свой першы духоўны строй. Гэта вельмi важны крок у жыццi семiнарыстаў старэйшых курсаў.

Для каталіцкіх святароў абавязковае нашэнне сутаны ўстаноўлена больш за чатырыста гадоў таму. У сучасным выглядзе духоўны строй уяўляе сабой сутану і каларатку. Колер залежыць ад іерархічнага становішча - чорны носяць святары, фіялетавы цi малінавы - біскупы, чырвоны - кардыналы, а белы - Папа Рымскі. Для клерыкаў нашэнне сутаны мае яшчэ і важнае псіхалагічнае значэнне - гэта напамін пра ўласны выбар і звязаныя з ім абавязкі.

Падчас святой Iмшы ў пiнскiм катэдральным касцёле семiнарысты выказалі шчырую ўдзячнасць усім, хто дапамагае і падтрымлівае iх на працягу вучобы, у першую чаргу - сваім бацькам. Узначаліў эўхарыстыю біскуп Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп для Магілёва i Магілёўскай вобласцi. З гаміліяй да вернікаў звярнуўся біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

Усяго ў пiнскай духоўнай семінарыі сёння атрымліваюць адукацыю 20 чалавек.

  • 15.11.2017 15:05
  • 15390
Предыдущая новость
Спасатели МЧС провели акцию в общественном транспорте Пинска

Спасатели МЧС провели акцию в общественном транспорте Пинска

Следующая новость

Лiтаратурнае свята ў гонар 135-годдзя Якуба Коласа адбылося ў Пiнкавiчах

Лiтаратурнае свята ў гонар 135-годдзя Якуба Коласа адбылося ў Пiнкавiчах