Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Пiнскiя семiнарысты атрымалi сутаны святароў

1.3K

У пiнскiм катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі напачатку лістапада адбыліся аблучыны – убор у сутаны. Cямёра навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага атрымалі свой першы духоўны строй. Гэта вельмi важны крок у жыццi семiнарыстаў старэйшых курсаў.

Для каталіцкіх святароў абавязковае нашэнне сутаны ўстаноўлена больш за чатырыста гадоў таму. У сучасным выглядзе духоўны строй уяўляе сабой сутану і каларатку. Колер залежыць ад іерархічнага становішча – чорны носяць святары, фіялетавы цi малінавы – біскупы, чырвоны – кардыналы, а белы – Папа Рымскі. Для клерыкаў нашэнне сутаны мае яшчэ і важнае псіхалагічнае значэнне – гэта напамін пра ўласны выбар і звязаныя з ім абавязкі.

Падчас святой Iмшы ў пiнскiм катэдральным касцёле семiнарысты выказалі шчырую ўдзячнасць усім, хто дапамагае і падтрымлівае iх на працягу вучобы, у першую чаргу – сваім бацькам. Узначаліў эўхарыстыю біскуп Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп для Магілёва i Магілёўскай вобласцi. З гаміліяй да вернікаў звярнуўся біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Усяго ў пiнскай духоўнай семінарыі сёння атрымліваюць адукацыю 20 чалавек.

Вверх