У пiнскiм катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі напачатку лістапада адбыліся аблучыны — убор у сутаны. Cямёра навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага атрымалі свой першы духоўны строй. Гэта вельмi важны крок у жыццi семiнарыстаў старэйшых курсаў.
Для каталіцкіх святароў абавязковае нашэнне сутаны ўстаноўлена больш за чатырыста гадоў таму. У сучасным выглядзе духоўны строй уяўляе сабой сутану і каларатку. Колер залежыць ад іерархічнага становішча — чорны носяць святары, фіялетавы цi малінавы — біскупы, чырвоны — кардыналы, а белы — Папа Рымскі. Для клерыкаў нашэнне сутаны мае яшчэ і важнае псіхалагічнае значэнне — гэта напамін пра ўласны выбар і звязаныя з ім абавязкі.
Падчас святой Iмшы ў пiнскiм катэдральным касцёле семiнарысты выказалі шчырую ўдзячнасць усім, хто дапамагае і падтрымлівае iх на працягу вучобы, у першую чаргу — сваім бацькам. Узначаліў эўхарыстыю біскуп Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп для Магілёва i Магілёўскай вобласцi. З гаміліяй да вернікаў звярнуўся біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Усяго ў пiнскай духоўнай семінарыі сёння атрымліваюць адукацыю 20 чалавек.
