Видео

Пiнская гiмназiстка заняла першае месца на абласной алiмпiядзе па беларускай мове

Вучаніца гімназіі 3 Вікторыя Бальшун атрымала дыплом першай ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ў Брэсце. Пінчанка прадставіць нашу вобласць i на заключ...

Вучаніца гімназіі №3 Вікторыя Бальшун атрымала дыплом першай ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ў Брэсце. Пінчанка прадставіць нашу вобласць i на заключным - рэспубліканскім этапе.

Беларускую мову Вікторыя чула з самага дзяцінства – ад сваіх бабулі і дзядулі. У школе ёй пашанцавала з настаўнікамі, якія дапамагалі ўзмацняць веды і пашыраць сферу выкарыстання роднага слова. Гімназістка мае рознабаковые iнтарэсы і часта прымала ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах. Але прыярытэтным напрамкам для сябе абрала беларускую мову.

Так, з 10 класа яна пачала мэтанакіравана рыхтавацца да ўдзелу ў прадметных алімпіядах. Бо, вядома, перамога выпадкова не даецца. Гэта заўжды вынік сістэмнай карпатлівай працы, якая доўжыцца працяглы час. Тым больш, што акрамя заданняў на веданне мовы, удзельнiкаў іспытаў чакаюць водгук на літаратурны твор і конкурс красамоўства.

Іна Вакульчык, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №3 імя В.З. Каржа” падкрэслівае, што падрыхтоўка да алiмпiяды - складаны працэс, улічваючы цяжкасці вывучэння роднай мовы.

Пераможцам трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове прадастаўляецца сертыфікат, які залічвае 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па прадмеце, i дае магчымасць залічэння ва ўніверсітэт вобласці па адпаведнай спецыяльнасці.

  • 23.02.2016 12:04
  • 6533
Предыдущая новость
Дзень роднай мовы цi размаўляем  па-беларуску

Дзень роднай мовы цi размаўляем па-беларуску

Следующая новость

На ОАО Полесье организовали выставку продукции для ИП

На ОАО Полесье организовали выставку продукции для ИП