Видео

Марыя Кобец прэзентавала новы зборнiк вершаў у Пiнску

У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц адбылася творчая сустрэча з паэткай Марыяй Кобец. На прэзентацыю яе новага зборнiка Палыновая квецень прыйшл...

У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц адбылася творчая сустрэча з паэткай Марыяй Кобец. На прэзентацыю яе новага зборнiка «Палыновая квецень» прыйшлі прыхiльнiкi, сябры i калегi - удзельнікі літаратурнага клуба «Пінчукі», вядомыя пiнскiя паэты і празаікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, каб павiншаваць з гэтай нагоды.

Прэзентацыя новай кнігі – гэта заўжды вялiкае свята як для самаго аўтара, так і для яго чытачоў. Чарговы зборнік вершаў Марыi Кобец, як было адзначана на сустрэчы, можна слушна акрэсліць суквеццем яркіх і абвостранных пачуццяў. У «Палыновую квецень» увайшлі асэнсаваныя, мілагучныя, напоўненыя ціхай журботай і адначасова аптымістычныя вершы, якiя падкрэсліваюць цвёрдасць жыццёвай пазіцыі аўтара. Яны прасякнуты любоўю да сваёй радзімы, прыроды.

Як паведамiла Марыя Кобец, вершы, якія ўвашлі ў гэты зборнік, старанна ёю адбіраліся. Да таго ж шмат часу спатрэбiлася, каб упарадкаваць і змесціць у адной кнізе дзесяцігадовы творчы здабытак.

Кніга выйшла накладам большў за дзвесце асобнікаў, 40 з якіх трапілі ў бібліятэчную сістэму Пінскага раёна. Тут аматары творчасцi Марыi Кобец ужо зараз могуць пазнаёмiцца з яе новым зборнiкам «Палыновая квецень».

  • 26.06.2017 12:19
  • 19062
Предыдущая новость
Осторожно - дети ГАИ провела акцию в Пинском районе

Осторожно - дети ГАИ провела акцию в Пинском районе

Следующая новость

В Пинске прошли официальные мероприятия посвященные 76-й годовщине начала Великой Отечественной войны

В Пинске прошли официальные мероприятия посвященные 76-й годовщине начала Великой Отечественной войны