Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Музей Беларускага Палесся аднавiў выставу «Рамёствы i промыслы Палесся»

1.7K

Першая экспазiцыя этнаграфіі пачала працаваць у музеі Пiнску больш за 20 гадоў таму – у 1996 годзе. З цягам часу фонды папаўняліся новымі матэрыяламі i надыйшоў час яе пашырыць. Увесь снежань супрацоўнікі плённа працавалі над аднаўленнем цэнтральнай музейнай выставы і 1 лютага ўрачыста адкрылі яе для наведвальнiкаў.

На адноўленай экспазіцыі аматары гiсторыi i этнаграфіі маюць магчымасць на ўласныя вочы пабачыць, як жылi  палешукi стагоддзi таму i чым яны займалiся. Хата i яе простае ўбранне, дзiцячая калыска, бабiн кут, прылады побыту – усё гэта знайшло сваё месца на выставе.

Тут таксама можна даведацца, якім быў паўсядзёны і святочны строй палешукоў. Адна з яго адметнасцей – жаночая намітка, якая пазней змянілася хусткай. Насілі наміткі да пачатку, а ў некаторых раёнах і да сярэдзіны XX стагоддзя. Завязвалася яна, мiж iншым, даволі мудрагеліста.

Прадстаўлены прадметы ганчарства – збанкі і глечыкі з Гарадной і Пагост-Загародская чорная кераміка. Больш разнастайна паказаны адзiн з галоўных народных промыслаў – рыбаводства. Значна дапоўнілі экспазіцыю прадметы пчалярства і бортніцтва – традыцыйную з XVI стагоддзя для палешука справу.

Сваю ролю ў аднаўленнi выставы адыграла і звычайная перастаноўка тэматычных экспанатаў. Зараз, здаецца, нават даўні і знакаміты пінскі ровар выглядае больш эфектна.

Вверх