Видео

Літаратурны конкурс Мне засталася спадчына прайшоў у Пiнскiм раёне

У Пінкавіцкiм музеi Якуба Коласа прайшоў творчы конкурс декламацый прысвечаны 135-гадовым юбiлеям беларускiх класiкаў Я.Коласа і Я.Купалы. Удзел у iм прынялi таленавітыя вучні школ Пінска...

У Пінкавіцкiм музеi Якуба Коласа прайшоў творчы конкурс декламацый, прысвечаны 135-гадовым юбiлеям беларускiх класiкаў Я.Коласа і Я.Купалы. Удзел у iм прынялi таленавітыя вучні школ Пінскага раёну, якiя чыталi ўласныя вершы.

Літаратурны конкурс «Мне засталася спадчына» - гэта магчымасць выказаць павагу роднаму слову, раскрыць свой талент, атрымаць ацэнку творчасці ад кампетэнтнага журы. Па словах арганізатараў, напісаць годны верш вельмi складана. Каб зрабiць рыфмаванае прысвячэнне беларускім песнярам, канкурсантам прыйшлося шмат папрацаваць. Не абыйшлося і без дапамогі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Адна з самых артыстычных дэкламацый належыць вучаніцы Навадворскай СШ Валянціне Масюк. Дзяўчыне даспадобы гумарыстычныя творы беларускіх пісьменнікаў, таму і яе ўласная байка атрымалася з жартоўным адценнем.

Яркім атрымалася i выступленне Валерыi Семянчук, вучаніцы Чухаўскай СШ. Яна ўжо даўно піша вершы, як па-беларуску, так і па-руску, але прыняла ўдзел у такім конкурсе ўпершыню. Верш Валерыі заняў першае месца ў намінацыі «Лепшае прысвячэнне Коласу і Купалу». Натхніў паэтку на напісанне ўласнага твора ўрывак з паэмы «Новая зямля».

Пераможцай у намінацыі «Лепшая дэкламацыя верша» стала вучаніца Стытычаўскай СШ Аксана Шыкіла. Яна падрыхтавала цэлае тэатралізаванае выступленне.

Арганізатары конкурсу «Мне засталася спадчына» выдалі зборнiк вершаў, у якi ўвайшлі творы не толькі фіналістаў, але і ўдзельнікаў адборачнага этапа - усяго 25 вершаў. Падпісаны юнымі паэтамі, асобнік стане яшчэ адным экспанатам музея Якуба Коласа. І хто ведае, можа стацца, праз час гэты зборнік будзе лічыцца першым на творчым шляху новых зорак беларускай літаратуры.

  • 06.04.2017 16:51
  • 1857
Предыдущая новость
В Пинске состоялся областной конкурс хореографического искусства Скарбнiца талентаў

В Пинске состоялся областной конкурс хореографического искусства Скарбнiца талентаў

Следующая новость

Сотрудники предприятий Пинска вышли на уборку кладбища по ул. Спокойной

Сотрудники предприятий Пинска вышли на уборку кладбища по ул. Спокойной