Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Каталіцкія вернікі адсвяткавалi Нараджэнне Хрыстова

25 снежня ўрачыстыя набажэнствы адбыліся ва ўсіх каталіцкіх святынях па ўсім свеце. Ужо больш за 2000 гадоў для ўсіх хрысціян Нараджэнне Хрыстова сiмвалiзуе радасць, свет i ўваходжанне Бога ў жыццё кожнага  чалавека.

Напярэдаднi свята амаль чатыры тыдні доўжыцца падрыхтоўка да яго – Адвент. У гэты час кожную раніцу ў касцёлах адзначаюць Святую Імшу – рараты –  у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. А кожная нядзеля Адвенту прысвячаецца пэўнаму ўспаміну, якому адпавядае евангельскае чытанне пад час багаслужэння.

Усё гэта спалучаецца з калядным постам. На куццю ўстрыманне асабліва строгае. Звычайна ў гэты дзень каталіцкія вернікі не ўжываюць ніякай ежы да з´яўленя першай вячэрняй зоркі.

У ноч з 24 на 25 снежня ва ўсіх касцёлах адбываюцца святочныя набажэнствы і ўрачыстасці у гонар Нараджэнне Хрыстова. Святыні абавязкова ўпрыгожваюцца. Асаблівы святочны настрой надаюць калядныя ёлкі. Звычайна, на самым відным месцы змяшчаецца  мініяцюра  біблейскай сцэны:  яслі з нованароджаным Хрыстом, якому прыйшлі пакланіцца валхвы.

Нараджэнне Хрыста – гэта сямейнае свята. Гэта радасны дзень надзеі, сімвал збаўлення ад грахоў. Усіх вернікаў з вялікім святам павіншаваў біскуп Пінскі Антоні Дзям´янка.

Вверх