Видео

Каталіцкія вернікі адсвяткавалi Нараджэнне Хрыстова

25 снежня ўрачыстыя набажэнствы адбыліся ва ўсіх каталіцкіх святынях па ўсім свеце. Ужо больш за 2000 гадоў для ўсіх хрысціян Нараджэнне Хрыстовасiмвалiзуе радасць свет i ўваходжанне Бога ў жыццё кожнага...

25 снежня ўрачыстыя набажэнствы адбыліся ва ўсіх каталіцкіх святынях па ўсім свеце. Ужо больш за 2000 гадоў для ўсіх хрысціян Нараджэнне Хрыстова сiмвалiзуе радасць, свет i ўваходжанне Бога ў жыццё кожнага  чалавека.

Напярэдаднi свята амаль чатыры тыдні доўжыцца падрыхтоўка да яго – Адвент. У гэты час кожную раніцу ў касцёлах адзначаюць Святую Імшу – рараты –  у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. А кожная нядзеля Адвенту прысвячаецца пэўнаму ўспаміну, якому адпавядае евангельскае чытанне пад час багаслужэння.

Усё гэта спалучаецца з калядным постам. На куццю ўстрыманне асабліва строгае. Звычайна ў гэты дзень каталіцкія вернікі не ўжываюць ніякай ежы да з´яўленя першай вячэрняй зоркі.

У ноч з 24 на 25 снежня ва ўсіх касцёлах адбываюцца святочныя набажэнствы і ўрачыстасці у гонар Нараджэнне Хрыстова. Святыні абавязкова ўпрыгожваюцца. Асаблівы святочны настрой надаюць калядныя ёлкі. Звычайна, на самым відным месцы змяшчаецца  мініяцюра  біблейскай сцэны:  яслі з нованароджаным Хрыстом, якому прыйшлі пакланіцца валхвы.

Нараджэнне Хрыста – гэта сямейнае свята. Гэта радасны дзень надзеі, сімвал збаўлення ад грахоў. Усіх вернікаў з вялікім святам павіншаваў біскуп Пінскі Антоні Дзям´янка.

  • 28.12.2015 12:52
  • 4255
Предыдущая новость
Пинская прокуратура проверила факты невыплаты работникам отпускных

Пинская прокуратура проверила факты невыплаты работникам отпускных

Следующая новость

Энергия звука собрала в Пинске юных талантливых саксофонистов и флейтистов

Энергия звука собрала в Пинске юных талантливых саксофонистов и флейтистов