Видео

Калядны фэст-2018 як у Пінску адзначылі Шчодрык

Народнае свята Шчодрык якое выпадае на 13 студзеня на Стары Новы год у Пінску адзначылі калядным шэсцем і фэстам. На галоўнай плошчы Пінску сабраліся фальклорныя гурт...

Народнае свята «Шчодрык», якое выпадае на 13 студзеня, на Стары Новы год, у Пінску адзначылі калядным шэсцем і фэстам. На галоўнай плошчы Пінску сабраліся фальклорныя гурты з Пінску і Пінскага раёна. Кожны творчы калектыў падрыхтаваў унікальныя святочныя песни, абрады ды жарты.  Шчодрык ці Шчодры вечар – традыцыйнае народнае беларускае свята. Яго адзначаюць напярэдаднi Старога Новага года. Калядоўшчыкі збіраюцца разам і ідуць спяваць пад вокнамі ці ў хату. Падчас абраду водзяць «казу», а ў сваіх спевах праслаўляюць гаспадароў і жадаюць усім здароўя, багацця і дабрабыту.

На Калядны фэст у Пінску сабраліся калядоўшчыкі з Кашэвіч, Ахова, Мерчыц, Каменя, Пінкавіч и Парэчча. Кожны гурт падрыхтаваў адметнае выступленне. На Каляды, якія пачынаюцца са святкавання Божага Нараджэння, на Піншчыне аднолькава ўшаноўваюцца і хрысціянскія, і народныя традыцыі. У гэты раз пінчукі дадалі фэсту крыху сучаснасьці – разам з калядоўшчыкамі спявалі і танцавалі Дзед Мароз ды Снягурка.

  • 18.01.2018 15:30
  • 16544
Предыдущая новость
Дети и рыбаки  частые жертвы первого льда

Дети и рыбаки частые жертвы первого льда

Следующая новость

Второй этап репетиционного тестирования проходит в Пинске

Второй этап репетиционного тестирования проходит в Пинске