Организации требуются водители, категория Е, удостоверение международника, опыт работы, +375-29-621-30-85.
Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) — 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. — пт. — с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

«Чытаем па-беларуску з velcom»: пераможцаў конкурсу чакаюць смартфоны Apple

1.1K

Рэспубліканскi анлайн-конкурс юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым годзе праходзіць сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ Беларусi. Як паведамiла карэспандэнту varjag.net каардынатар праекта Таісія Пажогіна, на конкурс ужо даслана некалькі сотняў вiдэа. Работы прымаюцца да 30 лістапада, а фiнал адбудзецца ў маi наступнага года. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны Apple.

Каб стаць удзельнікам конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» школьнiку трэба запісаць відэа, як ён чытае твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры, i размесцiць яго на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках.

Гэта можна зрабiць у Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Арганiзатары праекта разлiчваюць з яго дапамогай адкрыць па-новаму родную літаратуру для беларускiх вучняў, а таксама паказаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Школьнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Вось некаторыя з iх дэкламацый:

  1. Баброва Ангеліна (Камянец) — байка К. Крапівы «Мурашка і жук».

  1. Аліна Андрэйчук (Брэст) — твор А. Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць».

  1. Раман Шульжык (Столінскi р-н) — верш Я. Коласа «Зорка».

  1. Іван Валанчус (Пружаны) — верш С. Грахоўскага «Мама».

  1. Зміцер Барэйка (Кобрын) — твор Я. Коласа «Ручэй».

Пасля заканчэння прыёму вiдэа будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і Мінска. Напрацягу лютага i красавіка 2018 года адбудуцца рэгіянальныя фіналы, на якiх школьнiкi будуць ужо асабiста выступаць перад журы.

Пяцёра лепшых чытальнiкаў ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і стануць удзельнiкамi рэспубліканскага фінала, якi адбудзецца ў Мінску ў маi наступнага года. Пераможцам конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Вверх