Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Цэнтр традыцыйнай культуры Палесся адкрылі ў вёсцы Мерчыцы

1.8K

Напачатку кастрычніка ў вёсцы Мерчыцы ўрачыста адкрылі Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту «Спадчына Палесся». Назва гаворыць сама за сябе – тут у розных экспазіцыях сабраны шматлікія артэфакты са ўсёй Піншчыны, якія вельмi натуральна дэманструюць сялянскае жыцце мінулага стагоддзя. У стварэннi цэнтра, якое было запланавана ў межах Года Культуры, прынялі ўдзел амаль усе вёскі раёна. Яго галоўная мэта – захаванне аўтэнтычнай культуры Пінскага Палесся.

Зараз у цэнтры адкрыты некалькi экспазіцый – гэта пакоi пляцення з лазы, драўляных прылад, ткацтва, нацыянальнага строю i хата палешука. Тут на ўласныя вочы можна пабачыць, як калiсьцi сяляне рабілі розныя справы цi нават прыняць удзел у мясцовым абрадзе ці забаўках.

Трэба асаблiва адзначыць, што свой ўнёсак у такую вялiкую справу, як адкрыццё культурнага цэнтра, зрабілі жыхары кожнай вёскі па ўсім Пiнскiм раёне. Этнаграфічныя скарбы руплiва збіраліся ў розых кутках Пінскага Палесся і зараз змешчаны ў адным месцы – у Мерчыцах.

Адкрыццё цэнтра традыцыйнай культуры – гэта толькі першая прыступка на шляху яго развіцця. Раённая адміністрацыя мае вельмi перспектыўныя планы на рознабаковае пашырэнне яго дзейнасцi.

Вверх