Люди

Алена Ігнацюк прэзентавала ў Пінску новую кнігу вершаў

Урачыстая прэзентацыя новага зборніка вершаў Будзе ўсё наадварот вядомай паэткі з Пiнску Алены Ігнацюк адбылася ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Гэта ўжо яе трэцяя кніга i выйшла ў све...

Урачыстая прэзентацыя новага зборніка вершаў «Будзе ўсё наадварот» вядомай паэткі з Пiнску Алены Ігнацюк адбылася ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Гэта ўжо яе трэцяя кніга, i выйшла ў свет яна ў мiнулым, 2016 годзе. Павiншаваць паэтку з гэтай значнай падзеяй сабралiся сябры i прыхiльнiкi творчасцi.

На прэзентацыi прысутнiчалi пінскія пісьменнікі і паэты з творчай суполкi «Пiнчукi», калегі і студэнты з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Новая кніга паэзіі «Будзе ўсе наадварот», у адрозненне ад папярэдніх дзьвух, апісвае сталую паэзію, якая вядзе лірычнага героя – інтэлiгента – за сабой. Тут рэальнасць трапляе ў новы свет – фантазіі, і набывае адваротны змест, нечаканыя формы.

Дарэчы, першыя, як лічыць сама паэтка, яе сур´ёзныя творы, - гэта цыкл вершаў «Прайсці праз дождж разам з Вамі…», якi быў апублікаваны ў брэсцкай абласной газеце «Народная трыбуна» ў 1993 годзе. Пачынала пісаць Алена Ігнацюк па-руску, цяпер жа яе вершаваная мова – выключна беларуская.

Асобнікі зборніку вершаў «Будзе ўсё наадварот» Алены Ігнацюк ужо ёсць на паліцах пінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц i пазнаёмiцца з iмi могуць усе заўзятары творчасцi паэткi.

  • 28.02.2017 16:36
  • 10052
Предыдущая новость
И у кукол есть душа  Екатерина Мисюковец из Пинска рассказала как рождаются её куклы

И у кукол есть душа Екатерина Мисюковец из Пинска рассказала как рождаются её куклы

Следующая новость

Кристинка и Доброе сердце сбор средств для Кристины Акежевой из Пинска закрыт

Кристинка и Доброе сердце сбор средств для Кристины Акежевой из Пинска закрыт