Видео

Юбілейны Год Міласэрнасці адсвяткавалi ў Пінску

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага 16-17 красавіка адбылося агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці навучэнцамі Пінскай і Гарадзенскай вышэйшых духо...

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага 16-17 красавіка адбылося агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці навучэнцамі Пінскай і Гарадзенскай вышэйшых духоўных семінарый.

Канферэнцыя біскупаў Беларусі вырашыла аб´яднаць святкаванне Юбілейнага года Міласэрнасці з юбілеем навучэнцаў духоўных семінарый. Урачыстасці былі запланаваны ў Пінску таму, што ў гэтым годзе тут святкуюць яшчэ два юбілеі. Гэта 90-годдзе заснавання духоўнай семінарыі Зігмундам Лазінскім і 15-годдзе яе адраджэння ў новы час. Юбілейныя мерапрыемствы прайшлi 16-17 красавіка, калі адзначаюцца дні добрага пастыра.

Сярод iх i канферэнцыя, на якой прысутнічалі біскупы, фарматары і выкладчыкі духоўных навучальных устаноў нашай краiны. Разам з навучэнцамі яны абмяркоўвалі хвалюючыя тэмы з жыцця семінарыстаў у Беларусі, святарскае пакліканне як на мясцовым, так і на агульнакасцёльным узроўні.

Асаблівую ўвагу ўдзельнiкi канферэнцыi звярнулі на станаўленне святара і праблему пакліканняў у сучасным свеце, якая лічыцца ўсеагульнай. Такія сустрэчы дапамагаюць глыбей прааналізаваць сённяшнюю сітуацыю і разам абраць шлях далейшага развіцця.

Заключным момантам святкавання стала святая iмша ў Пінскай катэдры, падчас якой асаблівым чынам усе маліліся за семінарыстаў і новыя пакліканіі да святарства.

  • 20.04.2016 10:28
  • 14167
Предыдущая новость
За первый квартал 2016 года в Пинске зарегистрировано 136 преступлений

За первый квартал 2016 года в Пинске зарегистрировано 136 преступлений

Следующая новость

Маршруты городских автобусов изменены до конца июня в связи с реконструкцией ул. Первомайской

Маршруты городских автобусов изменены до конца июня в связи с реконструкцией ул. Первомайской