Працягваем вандроўку па палесскіх вёсках разам з праектам «Жывое Палессе». На гэты раз мы завітаем у вёску Купяцічы Пінскага раёна, дзе і даведаемся пра яе гісторыю і старадаўнія легенды, пазнаемімся з мясцовымі жыхарамі.
Купяцічы: з гісторыі
Старыя людзі наконт назвы вось што кажуць: калі купцы ехалі на гандаль, дарога была доўгая, ды яшчэ і праз балоты, і каб не утапіцца, яны зупыняліся на начлег на высокіх мясцінах – купах. Так сярод балот і ўзніклі пяць невялікіх хутароў. З тых часоў пасяленне і сталі называць Купяцічы: «куп пяць».
Існуе і яшчэ адна версія сярод вяскоўцаў.
«У гістарычным слоўніку ёсць слова «купя», что азначае «пакупка», а «купяцце» оазначае «купляць». Тут жылі людзі, якія ездзілі ў другія краіны купляць тавар, таму іх так і называлі», – расказвае мясцовая жыхарка і удзельніца краязнаўчага гуртка Крысціна Кузьміч.
Раней тут было усяго 4 вуліцы і зваліся яны Грудок, Грэбля, Мястэчковая, Клумачоўка. Вёска Купяцічы, што размесцілася сярод забалочаных мясцін, багатая на легенды і паданні, авеяных таямніцай. Тут знаходзяць водгук падзеі глыбокай даўніны. Тых часоў, калі на гэтых землях панаваў паганскі лад жыцця.
Па меркаванням археолагаў, тут знаходзілася гарадзішча рэдкага балотнага кругавого тыпу. Ёсць паставы лічыць, што гэта быў храм пакланненя вадзяным багам, у ахвяру якім прыносіліся маладыя дзяўчаты і жанчыны. А з зараджэннем хрысціанства прыхільнікі новай веры імкнуліся знішчыць былыя культавыя і паганскія цэнтры. Так у гэтых мясцінах, верагодна, і з’явілася царква.
Але царкоўны летапіс прад’яўляе іншую версію. Яна адносіць існаванне пасялення, як меньш, на трыста гадоў раней ад першага прыгадвання ў дзяржаўных дакументах ВКЛ.
15 лістапада 1182 года тут адбылася значная падзея – мясцовым жыхарам явілася цудатворная ікона. Калі аднавяскоўцы даведаліся пра гэта, то ўсе разам прыйшлі на тое месца, дзе знайшлі ікону. У гэтай яве вернікі ўбачылі знак Божы і вырашылі збудаваць тут праваслаўную святыню, а ікона стала абярэгам тутэйшых зямель. З надзеяй на цуда у малітве да іконы збіралшся паломнікі з розных куткоў Беларусі і нават з замежжа.
***
У 1519 годзе Жыгімонт Стары падараваў гэтыя землі сваёй жонцы. А тая ўжо перадала іх у валоданне войту Рыгору Войне. На свае сродкі яны пабудавалі тут манастыр. Ён стаў апорай праваслаўя на Піншчыне. Бо ў тыя часы шырока распаўсюджвалася і насаджалася ўніяцтва, а праваслаўныя вернікі знаходзілі прытулак у Купяцічах. Служылі тут і вядомыя святары. Адзін з іх – Афанасій Філіповіч.
Даведка: Афанасій Філіповіч нарадзіўся у канцы XVI стагоддзя на Берасцейшчыне. Беларускі пісьменнік-публіцыст, актыўны палітычны і царкоўны дзеяч. З 1663 года жыў у Купяцічцкім манастыры. За актыўную дзейнасць супраць Берасцейскай царкоўнай уніі і польскай дзяржаўнай палітыкі быў арыштаваны і сасланы ў Кіеў. У час Казацкай вайны (1648—1651) быў расстраляны па абвінавачванні ў дапамозе казакам Хмяльніцкага. Аўтар Дыяруша – аднаго з першых твораў аўтабіяграфічнага жанра, і адзінай палемічнай аўтабіяграфіі ў беларускай літаратуры Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой.
Новая канфесія хутка набірала моц. І з цягам часу ўзнікла рэальная пагроза захвата ўніятамі манастыра і цудатворнай іконы.
У часы ганненя на вернікаў, калі разбураліся храмы і знішчаліся святыні, сапраўдная ікона знікла з Кіева. Па неафіцыйных дадзеных, яна знаходзіцца ў прыватнай калекцыі у Люксембургу.
Але ж не паспела скончыцца казацка-сялянская вайна, як беларускія землі напаткаў смутак Паўночнай вайны. Напачатку 19 стагоддзя манастыр спыняе сваё існаванне. На тым месцы, як напамін, зараз стаіць крыж.
Трэба адзначыць, што купяціцкая царква, як крыніца жывой гісторыі нясе напаміны і аб часах вялікай айчыйнай вайны. Некалькі ікон пад час баявых дзеянняў былі прастрэлены. На дошках падлогі можна добра ўбачыць адбіткі куль, а у двары – сляды ад снарадаў.
Зведалі пакуты і жыхары вёскі, што дапамагалі партызанам…
Купяцічы: наш час
Зараз вёска Купяцічы знаходзіцца ў складзе Гарадзішчанскага сельскага савета.Т ут пражывае 805 жыхароў, 456 з іх працаздольнага узросту, 155 – моладзь да 18 гадоў. Развіваецца інфраструктура.
На тэрыторыі размешчаны пладова-ягадны сад на 240 гектараў. А у мінулым годзе вёску газіфіцыравалі.
Каля 70 вяскоўцаў займаюцца асабістай гаспадаркай. Уздоўж амаль кожнага двара стаяць вялізарныя цяпліцы. Людзі вырашчваюць агуркі, памідоры і іншую гародніну, каб атрымаць дадатковы заробак.
Купяцічы: асобы
Ксенія Мацкевіч выйшла замуж у Купяцічы амаль 40 гадоў таму і з тых часоў жыве тут. Працавала ў калгасе і вяла гаспадарку. Успамінае, як у маладосці, яшчэ дзяўчынкай працавала ў паноў, якія жылі ў Парахонску. З ранку да вечара працавала за ткацкім станком, каб дапамагчы бацькам. А зараз, у свае 96 гадоў, спачывае на пенсіі, мае двух праўнукаў і чакае яшчэ на двух.
***
Вучні Купяціцкай сярэдняй школы маюць цікавасць да гісторы і культуры сваёй радзімы, і з асаблівым натхненнем даследуюць жыццё і побыт роднай вёскі ў краяведчым гуртку, дзе займаюцца дзеткі рознага ўзросту.
Дзіяна Кірылка, вучаніца 10 класа, плённа засвойвае асаблівасці фальклору. Збірае і апрацоўвае тутэйшыя народные песні. Такі занятак, кажа Дзіяна ёй надта падабаецца. Бо асаблівым чынам набліжае маладое пакаленне да родных вытокаў і досведу продкаў. Як ёй здаецца, у немудрагелістых вясковых спевах зводзіцца ўся існая простая ісціна.
***
Напрыканцы нашай вандроўкі ўсё ж адчуваецца, што гэта мясціна мае яшчэ шмат неразгаданых таямніц. Натуральна, бо гісторыя доўжыцца восем стагодзяў, а хутчэй за ўсё і таго болей. І будзем спадзявацца, што і будучыня вёскі будзе такой жа цікавай і захапляльнай, але багацейшай на значныя падзеі, і усё ж, пэўна, больш шласлівай.
Аўтар: Анастасія Наздрына