Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Жыгамонт і Талай у Пiнску: беларускай мове трэба надаваць больш увагi

792

Вядомы беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт і лёгкаатлетка Аліна Талай правялі заняткі па беларуской мове і літаратуры ў Пінску ў межах адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velkom». Удзельнічаць у iх пашчасціла вучням малодшых класаў гімназіі №1, СШ № 3, 10.

Iніцыатарам сацыяльна-асветніцкага праекта выступіла кампанія Velkom пры падтрымцы Міністэрства адукацыi Беларусi. За першы месяц гэтага навучальнага года ўрокі беларускай мовы і літаратуры адбыліся ўжо ва шматлікіх школах і гімназіях Брэста, Кобрына, Баранавічаў і Бярозы. А напачатку кастрычніка прайшлі і ў Пінску. Іх праводзілi пастаянны настаўнік праекта – вядомы ўсім і кожнаму спадар Юрый Жыгамонт i спартсменка Аліна Талай.

Арганізатары і настаўнікі спадзяюцца, што дзякуючы такому праекту і такім ініцыятывам, значна і ў новай якасці пашырацца веды беларусаў пра сваю гісторыю і культуру. Вучні пачатковых класаў, для якіх ладзяцца ўрокі, успрымаюць такія мерапрыемства з вялікім захапленнем.

Як звярнуў увагу Юрый Жыгамонт, у Пiнску няма ніводнай беларускамоўнай школы. І гэта, на вялiкi жаль, агульная тэндэнцыя для рэгіёнаў. Сучасная беларуская мова знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане і патрабуе, каб ей надавалі больш увагі.

Фото: Константин Масловец

Вверх