Па традыцыі, Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў першыя выхадныя верасня. У гэтым годзе гонар прымаць свята выпаў Іванаву, а яго асноўнай тэмай стала «Мая малая Радзiма». Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, стартавалі 1 верасня. Урачыстая частка адбылася ў нядзелю 2 верасня. Менавіта, у гэты дзень, Янаў, як яго называлі раней, ператварыўся ў горад мінулага.
Пад знакамітыя гукі хіта «Песняроў» «Белавежская пушча» пачалося тысячнае шэсце жыхароў горада і гасцей свята. У пачатку калоны – харугвы з назвамi ўсiх гарадоў, што прыймалі Дзень беларускага пісьменства раней.
Важны момант – адкрыццё памятнага знаку «Янава слова». Яго здзейснілі міністр інфармацы Беларусі Алесь Карлюкевіч, старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун і першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга. А на галоўнай сцэне свята зладзілі мастацка-тэатралізаваную пастанову «Малой Радзіме пакланюся» – перад вачыма гледачоў узнікла гістарычнае мінулае города.
У гэты дзень сталі вядомыя імены лаўрэатаў галоўнай Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2017 год. З пяцідзесяці дзеячаў літаратуры, якiя прымалi ўдзел у конкурсе, толькі сямёра ўдастоены звання найлепшых. Дарэчы, двое з намінантаў – Іван Штэйнер і Георгій Марчук – родам з Брэсцкай вобласці.
У намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі» пераможцам вызначана беларуская паэтэса, празаік, драматург Зінаіда Дудзюк. За лепшы твор для дзяцей і юнацтва перамогу атрымала пісьменніца, журналіст Вольга Нікольская, за лепшы дэбют – пісьменніца Юлія Алейчанка.
На плошчы горада развярнулася сапраўдная друкарня XVI стагоддзя. Кожны жадаючы меў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гэтай нялёгкай, але вельмі значнай справай. У шматлікх палатках – вырабы палескіх майстроў на любы густ. Вядучыя выдавецтвы краiны прадставілі на выставе творы беларускіх класікаў і сучасных аўтараў.
На лёс маленькіх гарадоў мерапрыемствы такого маштабу выпадаюць рэдка. Аднак, іванаўцам пасля Дня беларускага пісьменства застанецца адноўлены горад і прыемныя ўспаміны: тысячы гасцей, замежныя дэлегацыі, арганізваваныя выставы, святочны канцэрт зорак беларускага мастацтва.
Вядома, што наступны Дзень беларускага пісьменства ўжо ў пяты раз прыме Гродзеншчына. Цэнтрам свята 2019 года стане старажытны горад Слонім.