Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Як у Пiнску Шчодрык святкавалi

Шчодрык - фото
1.4K

Мінулая нядзеля ў Пінску завяршылася вельмі ярка і весела. Святкаванне 13 студзеня самабытнага славянскага свята Шчодрык, якi таксама называюць «Шчодры вечар» ці «Шчодрая куцця», на гарадской плошчы прынесла шмат пазітыву і добрага настрою жыхарам і гасцям горада. Пінчукі, якім у гэты дзень не сядзелася дома, прынялi удзел у народных гуляннях.

Пачалося ўсё з каляднага шэсця фальклорных калектываў Піншчыны. З песнямі, танцамі, жартамі калона рухалася да галоўнай пляцоўкі свята. На гарадской плошчы развярнуўся гандаль розных прысмакаў, а ўдзельнікі творчых калектываў пазмагаліся ў калядным батле.

Фальклорныя калектывы «Ахавяначка», «Бацькаўшчына», драматычны гурток «Сонейка», народны хор «Журавушка», ансамбль песні і танца «Палескія зоры» і іншыя па-асабістаму шчыра віншавалі гасцей свята. Кожны калектыў атрымаў ганаровую ўзнагароду і апладысменты гледачоў. Далей дарослыя i дзецi змаглі паўдзельнічаць у калядных забаўлянках.

Гарадское свята «Як на Шчодрую куццю» ў Пінску арганiзавалi ўжо другі раз. Плануецца, што яно будзе лазіцца штогод.

Вверх