Видео

Як у Пiнску Шчодрык святкавалi

Мінулая нядзеля ў Пінску завяршылася вельмі ярка і весела. Святкаванне 13 студзеня самабытнага славянскага свята Шчодрык якi таксама называюць Шчодры вечар ці Шчодрая куцця на гарадской плошчы прынес...

Мінулая нядзеля ў Пінску завяршылася вельмі ярка і весела. Святкаванне 13 студзеня самабытнага славянскага свята Шчодрык, якi таксама называюць «Шчодры вечар» ці «Шчодрая куцця», на гарадской плошчы прынесла шмат пазітыву і добрага настрою жыхарам і гасцям горада. Пінчукі, якім у гэты дзень не сядзелася дома, прынялi удзел у народных гуляннях.

Пачалося ўсё з каляднага шэсця фальклорных калектываў Піншчыны. З песнямі, танцамі, жартамі калона рухалася да галоўнай пляцоўкі свята. На гарадской плошчы развярнуўся гандаль розных прысмакаў, а ўдзельнікі творчых калектываў пазмагаліся ў калядным батле.

Фальклорныя калектывы «Ахавяначка», «Бацькаўшчына», драматычны гурток «Сонейка», народны хор «Журавушка», ансамбль песні і танца «Палескія зоры» і іншыя па-асабістаму шчыра віншавалі гасцей свята. Кожны калектыў атрымаў ганаровую ўзнагароду і апладысменты гледачоў. Далей дарослыя i дзецi змаглі паўдзельнічаць у калядных забаўлянках.

Гарадское свята «Як на Шчодрую куццю» ў Пінску арганiзавалi ўжо другі раз. Плануецца, што яно будзе лазіцца штогод.

  • 15.01.2019 11:31
  • 7429
Предыдущая новость
Социальные работники Пинска и Пинского района отметили профессиональный праздник

Социальные работники Пинска и Пинского района отметили профессиональный праздник

Следующая новость

На Пине тонкий лед и промоины пинчанам напоминают об опасности

На Пине тонкий лед и промоины пинчанам напоминают об опасности