Малады беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька зрабіў цікавы ход падчас прэзентацыі сваёй новой кнігі – раману «Marginalis». Ён паабяцаў назваць аднаго з персанажаў сваёй наступнай кнігі імем чытача, які першым выканае незвычайнае заданне.
Каб трапіць на старонкі будучага выдання Стаселькі, неабходна вырашыць пэўную літаратурную задачу. А менавіта – паспрабаваць адшукаць у «Marginalis», які ўжо пабачыў свет, ні больш, ні меньш – галоўнага героя!
Кіріл Стаселька сцвярджае, што яго «Marginalis», які прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры, – зусім не класічны раман, і таму не мае ні галоўнага месца дзеі, ні галоўнага герою. Адкак пры гэтым усё ж прапануе адшукаць у творы таго, хто б мог заняць гэтае пачэснае месца. Зрабіць гэта, як здаецца аўтару, будзе складана – у рамане амаль 140 персанажаў.
Часу ў жадаючых пагуляць у літаратурны квэст ад Кіріла Стаселькі досыць – адказы ён будзе прымаць, пакуль не скончыць працаваць над новым творам. Накіроўваць іх можна на kirstaselka@gmail.com альбо ў сацыяльных сетках.