Новость дня

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка

Рождество - фото
2.5K

“Вось Дзева зачне i народзіць Сына,

i дадуць Яму iмя Эмануэль,

што азначае – з намi Бог” (Мц 1, 23)

 

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага Году жадаю, каб гэты незвычайны для ўсіх нас час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будчыні. Няхай асаблівасць перажывання сёлетніх святаў і тыя жыццёвыя выклікі, якія стаяць перад намі, дапамогуць кожнаму з нас адкрыць для сябе нешта новае і добрае. Нараджэнне Хрыста напоўніла свет зусім іншым глыбінным сэнсам. Няхай таксама і нам перажыванне таямніцы калядных святаў дапаможа адкрыць новыя перспектывы ў адносінах з Богам і бліжнім.

Няхай Бог, які стаўся Чалавекам, учыніць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб усе памяталі, што мы створаныя па Яго вобразу і падабенству. Каб кожны з нас няспынна ўзрастаў у веры, не губляў надзеі, а перадусім любіў Бога і ўзлюбленае Ім стварэнне. Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумненне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця.

Радасных святаў Божага Нараджэння!

Хрыстус Нарадзіўся! Славім Яго!

Антоні Дзям’янка

 Біскуп Пінскі

Вверх