Перад вялікім і радасным сьвятам Божага нараджэння, калі Адвэнт вось-вось скончыцца, у духоўнай семінарыі імя Сьвятога Тамаша Аквінскага адбылася Вігiлійная вячэра. Усе разам сабраліся за вігiлійным сталом увечары пасля завяршэння навучальнага семестра.
У гэты ж час адзначаюць цудоўную традыцыю дзялення аплаткам. Дзелячыся белым хлебам вернікі выказваюць адзін аднаму гатоўнасць дзяліцца сваім жыццём, як гэта паказаў і засведчыў сам Божы Сын. Усе прысутныя, як адна вялікая сям`я, прасілі адзін у аднаго прабачэння і выказвалі свае пажаданні.
Пакуль Адвэнт не скончыўся – падрахтоўка, фізічная і духоўная, да сьвята Божага нараджэння працягваецца. А гэта значыць, што працягваецца і пост. Таму для частавання на па-святочнаму убраных сталах прыгатавалі 12 постных страў – па колькасьці святых апосталаў.
У гэты вечар падрыхтаваліся семінарысты і творча. Падчас імпрэзы чыталі вершы і спявалі песні, ды не толькі самі навучэнцы, але ж і іх выкладчыкі і таксама сябры касцёла. Нэлі Сяўруцка, што таксама аказвае малітоўную падтрамку семінарыі, у прыватнасці аб пакліканні, адзін з вершаў прысвяціла матулям святароў. Некалікі музычных кампазіцый пачулі ад гурта «Подых духа».
Вярнуўшыся дамоў, кожны з навучэнцаў семінарыі яшчэ раз апынецца на Вігіліі ўжо разам са сваёй сям`ёй, разам з якой 24 снежня апоўначы будзе ўвоходзіць у Свята Божага Нараджэння.