Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Унучка Якуба Коласа наведала свята ў музеi ў Пінкавічах

1.7K

Сёлета коласаўскі музей у Пінкавічах набыў новы ганаровы статус – народнага. З гэтай нагоды тут прайшло ўрачыстае святкаванне, на якое запрасiлi шмат гасцей – мясцовых жыхароў, прадстаўнiкоў улады i грамадскасцi. Ганаровым госцем свята стала ўнучка беларускага класiка Марыя Міцкевіч.

Афіцыйнае адкрыцце літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ў Пінкавічах адбылося ў 1990 годзе, але яго гiсторыя пачалася яшчэ ў 1962 годзе. Першыя экспанаты з’явіліся тут дзякуючы краязнаўцы, настаўніку беларускай мовы Івану Іосіфавічу Калошы.

Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа зараз знаходзіцца на тым месцы, дзе некалі стаяла школа, у якой народны паэт працаваў настаўнікам. У трох экспазіцыйных пакоях сабраныя больш за 600 экспанатаў. Гэта рэчы сялянскага побыту: кухонны посуд, ткацкія прылады, нацыянальнае адзенне, прылады працы.

Дзве залы знаёмяць наведвальнікаў з жыццём Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы і творчым шляхам паэта. Сярод каштоўных экспанатау – фатаграфіі вучняў Коласа і іх успаміны пра свайго настаўніка. Штогод экспазіцыйныя залы музея ў Пінкавічах наведваюць каля 2 000 чалавек, і яны маюць магчымасць дакрануцца да прадметаў, якія калісьці належылі беларускаму песняру, ды даведацца пра цікавыя факты з яго жыцця.

Сёння людзі прыходзяць у музей не толькі, каб атрымаць новыя веды, але каб эмацыянальна адчуць мінулае. Падчас урачыстага святкавання ў музеi гучалі радкі, напісаныя Якубам Коласам, і шмат слоў пра жыцце паэта на Піншчыне. I якое ж свята без вяселых танцаў ды гульняў?

Ганаровым госцем стала ўнучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч. Яна адзначыла, што для яе быць запрошанай ў веску, дзе знакаміты паэт пражыў колькі год, вельмі прыемна. Сям’я Якуба Коласа з вялікай павагай адносіцца да мясцін, якія маюць дачыненне да жыцця і творчасці песняра. Тым больш, што  тут узялi шчаслiвы шлюб яе бабуля і дзядуля i нарадзілі трох сыноў.

Другі дзядуля Марыі Міхайлаўны Міцкевіч таксама выбітная персона беларускай літаратуры. Маці Марыі Міхайлаўны Наталля – дачка Янкі Маўра, знакамітага пісьменніка, аўтара «Палескіх рабінзонаў». Кнiжку яе ўспамiнаў «Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа» Марыя Міцкевіч прывезла ў падарунак музею.

Вверх