Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Культура

Унікальнае выданне «Казанні Пятра Скаргі» можна пабачыць у пінскім музее

Музей - фото
1.0K

У рамках культурнага праекта «За кулісамі музея» ў Пінск на некаторы час трапіла рэдкае выданне 1735 года – кніга «Казанні Пятра Скаргі на нядзелю і святы цэлага року».

Як паведаміў Валерый Кабрынец, загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Беларускага Палесся, яна была надрукавана ў Пінску ў 1735 годзе. Вядома, што ў 20-40 годы XVIII стагоддзя ў Пінску працавала друкарня, якая знаходзілася ці ў будынку іезуіцкага калегіума, ці побач.

Менавіта там друкаваліся кнігі рознага зместу, сярод іх было шмат рэлігійных выданняў. «Казанні Пятра Скаргі» – адно з іх, і захоўваецца яно ў кнігазборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Толькі на некаторы час «Казанні…» трапілі на Піншчыну. Сярод даследчыкаў існуе шмат меркаванняў, колькі ж кніг такого кшталту было выдадзена ў пінскай друкарні, называюць лічбы ад 2 да 10.

У мінулым годзе на адной з канферэнцый выступаў супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Анатоль Сцебурака з дакладам, прысвечаным пінскім старадрукам. Дзякуючы яму супрацоўнікі музея Беларускага Палесся даведаліся пра існаванне кнігі «Казанні Пятра Скаргі». Пасля перамоў з Нацыянальнай бібліятэкай, афіцыйнага афармлення ўсіх неабходных дакументаў, старажытны экспанат «вярнуўся» дадому. Хоць і толькі на некаторы час.

Акрамя гэтага выдання ў экспазіцыі прадстаўлены прадметы, якія таксама тычацца развіцця пісьменнасці ў Пінску. Адзін з самых ранніх – частка амфары з надпісам (канец XII стагоддзя). Крыху пазнейшы прадмет – грамата пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча, напісаная на пергаменце. Яна датуецца пачаткам XV – канцом   XVI стагоддзя.

Наведаць ўнікальную выставу ў музеі Беларускага Палесся можна да 6 кастрычніка (пл. Леніна, 22, 10.00 – 17.30, кошт квіткоў – 1,5 – 3 р. Даведкі па тэл.: 8(0165)-31-66-46, 31-60-16).

Вверх