Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – адно з галоўных свят у хрысціян каталіцкага веравызнання. Згодна з традыцыяй Святая Марыя – Маці Езуса Хрыста не памерла, а толькі заснула – і ў такім стане (з душой і целам) была ўзята да неба.
Для пінскага касцёла, які носіць імя гэтага свята, Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – заўжды асаблівая падзея. У гэты дзень, 15 жнiўня, адпраўляецца ўрачыстая святая імша, у якой удзельнічаюць святары з Пінскай дыяцэзіі і вернікі з розных парафій.
Згодна з каталіцкай традыцыяй, у гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст грахоў. Падчас імшы ў свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі асвячаецца садавіна і гародніна. Асаблівая ўвага таксама надаецца малітвам за жывых і памерлых парафіянаў.
Сёння Пінскі катэдральны касцёл з’яўляецца галоўнай святыняй Пінскай дыяцэзі, якая ахоплiвае Брэсцкую і Гомельскую вобласці. Пры ім дзейнічае міжнародная дабрачынная арганізацыя Сaritas, нядзельная школа для дзяцей. Касцёл наведваюць некалькі тысяч парафіян. За апошнi час у касцёле адбылося каля 20 шлюбаў і было ахрышчана больш за 30 чалавек.