Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

У Пінскай духоўнай семінарыi завяршыўся навучальны год

1.5K

Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску рыхтуе святароў для трох дыяцэзій: Пінскай, Віцебскай і Мінска-Магілёўскай, якія налічваюць больш за 800 тысяч вернiкаў. На сённяшні дзень тут навучаюцца 14 студэнтаў, некаторыя з iх ужо выказалi гатоўнасць стаць святарамi.

Пінская духоўная семінарыя была заснавана 92 гады таму. Каля 40 яе выпускнікоў сталі святарамі. Нягледзячы на хуткае адраджэнне, беларускі Касцёл пакуль знаходзіцца ў даволі складаным становішчы. Як падкрэсліваюць духоўныя ўлады, трэба яшчэ шмат зрабiць, каб падрыхтаваць неабходную колькасць святароў.

Лекцыіі семiнарыстам чытаюць 25 прафесараў і дактароў. Трэба адзначыць, што на месцы знаходзяцца толькі шэсць выкладчыкаў – астатнiя прыязджаюць у Пінскую семінарыю. Студэнты вывучаюць тэалагічныя, філасофскія прадметы, псіхалогію і замежныя мовы.

Як адзначае ксёндз Андрэй Рылка, рэктар пінскай семінарыі, для тых, хто паступае ў гэтую духоўную навучальную установу, недастаткова толькі жадання атрымаць нейкую адукацыю ці прафесію. На апошнім годзе навучання ў семінарыі адбываецца абрад пасвячэння ў кандыдаты на святарства.

Студэнты выказваюць гатоўнасць прыняць усе тыя абавязкі, якія ўскладае на іх Касцёл. Гэта цэлібат, паслухмянасць іерархам, служэнне ў якасці дыякана, абавязковая духоўная праца над сабой. Семінарысты павінны прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям, а для гэтага патрэбна вялікая адвага і глыбокая вера.

Вверх