Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

У Цэнтральнай бiблiятэцы арганiзаваны выставы лiтаратуры на роднай мове

711

Штогод у першую нядзелю верасня ў краiне адзначаюць Дзень беларускага пiсьменства. Iснуе гэтае свята ўжо дваццаць адзiн год. I кожны раз лiтаратурнай сталiцай краiны абвяшчаецца горад, з якiм звязаны значныя падзеi ў культурным i лiтаратурным жыццi Беларусi. Пiнск прымаў свята 16 гадоў таму. У гэтым годзе такi гонар выпаў Шчучыну. Галоўныя мерапрыемствы адбылiся там. Але родную мову i лiтаратуру, вядомых пiсьменнiкаў i гiстарычных асоб ушаноўваюць паўсюдна.

У Пiнскай гарадской цэнтральнай бiблiятэцы арганiзаваны выставы лiтаратуры на роднай мове. Аматарам прапануюць пазнаёмiцца з лепшымi выданнямi апошнiх гадоў беларускiх выдавецтваў. Зараз у фондзе гарадской бiблiятэчнай сiстэмы налiчваецца больш за 50 000 асобнiкаў друкаваных выданняў на беларускай мове. I яны карыстаюцца попытам сярод наведвальнiкаў. Бiблiятэка запрашае ўсiх у госцi на свае тэматычныя мерапрыемствы.

Вверх