Видео

У Цэнтральнай бiблiятэцы арганiзаваны выставы лiтаратуры на роднай мове

Штогод у першую нядзелю верасняў краiне адзначаюць Дзень беларускага пiсьменства. Iснуе гэтае свята ўжо дваццаць адзiн год. I кожны раз лiтаратурнай сталiцай краiны абвяшчаеццагорад з я...

Штогод у першую нядзелю верасня ў краiне адзначаюць Дзень беларускага пiсьменства. Iснуе гэтае свята ўжо дваццаць адзiн год. I кожны раз лiтаратурнай сталiцай краiны абвяшчаецца горад, з якiм звязаны значныя падзеi ў культурным i лiтаратурным жыццi Беларусi. Пiнск прымаў свята 16 гадоў таму. У гэтым годзе такi гонар выпаў Шчучыну. Галоўныя мерапрыемствы адбылiся там. Але родную мову i лiтаратуру, вядомых пiсьменнiкаў i гiстарычных асоб ушаноўваюць паўсюдна.

У Пiнскай гарадской цэнтральнай бiблiятэцы арганiзаваны выставы лiтаратуры на роднай мове. Аматарам прапануюць пазнаёмiцца з лепшымi выданнямi апошнiх гадоў беларускiх выдавецтваў. Зараз у фондзе гарадской бiблiятэчнай сiстэмы налiчваецца больш за 50 000 асобнiкаў друкаваных выданняў на беларускай мове. I яны карыстаюцца попытам сярод наведвальнiкаў. Бiблiятэка запрашае ўсiх у госцi на свае тэматычныя мерапрыемствы.

  • 08.09.2015 14:22
  • 12717
Предыдущая новость
В Пинске к дисциплинарной ответственности привлекли 12 должностных лиц

В Пинске к дисциплинарной ответственности привлекли 12 должностных лиц

Следующая новость

Пинской стоматологии исполнилось пятьдесят пять лет

Пинской стоматологии исполнилось  пятьдесят пять лет