Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Поўны збор выданняў Ф. Скарыны перададзены ў духоўную семінарыю ў Пінску

1.7K

Сёлета ў  Беларусi адзначаецца 500-годдзе выдання Ф. Скарынай яго першага друкаванага твору. Да юбiлея беларускага кнiгавыдання па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі краiны сумесна з Беларускім Знешнеэканамічным Банкам быў рэалiзаваны маштабны праект па аднаўленнi ўсіх выданняў і твораў Скарыны. Першы поўны факсімільны збор з`явіўся і ў Пінску – 20 тамоў перададзены ў бібліятэчны фонд духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага.

Тэксты  складзены на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. У збор уваходзіць 20 тамоў – гэта кнігі, надрукаваныя Францыскам Скарынай, пачынаючы з 1517 года. Тут і ягоны знакаміты «Псалтыр», і «Апостал», і «Малая падарожная кніга» ў двух частках.

Уваходзiць у збор таксама i асобнік «Вяртанне» – выданне, прысвечанае самаму праекту. Напрацягу некалькіх гадоў над яго рэалiзацыяй карпатліва працавалi навукоўцы з Беларусі, а таксама супрацоўнікі замежных музеяў, архіваў і бібліятэк.

Для Пінскай Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыi імя Тамаша Аквінскага атрымаць такі падарунак – вялікі гонар. Тым больш, што надрукаваныя Скарынам кнігі – біблейскага зместу. Гэта каштоўная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай, навуковай і духоўнай спадчынай Беларусі.

Вверх