Аренда помещений под офис 18 м.кв. тел.: 8029-650-18-11
CD диски с программой «Мир Православия», цена 5 руб. тел.: 62-47-48
Продам помещение многофункционального назначения в Пинске по ул. Молодежная,  68. Тел. 8029-662-68-14
Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61

Видеогалерея

Поўны збор выданняў Ф. Скарыны перададзены ў духоўную семінарыю ў Пінску

586

Сёлета ў  Беларусi адзначаецца 500-годдзе выдання Ф. Скарынай яго першага друкаванага твору. Да юбiлея беларускага кнiгавыдання па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі краiны сумесна з Беларускім Знешнеэканамічным Банкам быў рэалiзаваны маштабны праект па аднаўленнi ўсіх выданняў і твораў Скарыны. Першы поўны факсімільны збор з`явіўся і ў Пінску – 20 тамоў перададзены ў бібліятэчны фонд духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага.

Тэксты  складзены на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. У збор уваходзіць 20 тамоў — гэта кнігі, надрукаваныя Францыскам Скарынай, пачынаючы з 1517 года. Тут і ягоны знакаміты «Псалтыр», і «Апостал», і «Малая падарожная кніга» ў двух частках.

Уваходзiць у збор таксама i асобнік «Вяртанне» — выданне, прысвечанае самаму праекту. Напрацягу некалькіх гадоў над яго рэалiзацыяй карпатліва працавалi навукоўцы з Беларусі, а таксама супрацоўнікі замежных музеяў, архіваў і бібліятэк.

Для Пінскай Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыi імя Тамаша Аквінскага атрымаць такі падарунак — вялікі гонар. Тым больш, што надрукаваныя Скарынам кнігі — біблейскага зместу. Гэта каштоўная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурнай, навуковай і духоўнай спадчынай Беларусі.

Вверх