Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Пiнская духоўная семінарыя адзначае 15-годдзе свайго адраджэння

1.7K

Вышэйшая духоўная семінарыя імя Тамаша Аквінскага адзначае 15 год свайго адраджэння. А 3 кастрычніка тут урачыста распачаўся новы навучальны год. Сёлета да духоўнай фармацыі далучыліся восем семінарыстаў з розных дыяцэзій. 

Традыцыйна навучальны год у Пінскай духоўнай семінарыі распачынаецца ў кастрычніку. Сёлета яго адкрыццё асабліва ўрачыстае: Пінская міждыяцэзіяльная вышэйшая  духоўная семінарыя імя Тамаша Аквінскага адзначае 15-гадовы юбілей адраджэння. На ўрачыстасці сабраліся прадстаўнікі духавенства, выпускнікі мінулых гадоў, настаўнікі  семінарыі,  а таксама навучэнцы, сярод якіх і першакурснікі.

З васьмi семінарыстаў трое прыбылі, каб працягнуць у Пінску адукацыю на больш вышэйшых ступенях. Астатнія пяцера залічаны на першы курс, i зараз яны атрымалі свае студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі. Першакурснік Уладзіслаў Молчан прыехаў на ўрачыстасць разам са сваімі бацькамі з Івацэвічаў. Для яго навучанне ў семiнарыi – гэта вельмi важнае рашэнне, якому папярэднічаў час знаёмства з установай і нялегкі шлях разважанняў наконт святарскага паклікання.

Пасля доўгага перапынку дзейнасць Пінскай духоўнай семінарыі была адноўлена 12 верасня 2001 года, дзякуючы намаганням Казіміра Свёнтэка. За 15 год новага існавання семінарыя падрыхтавала больш  за трыццаць святароў. З такім дасягненнем і новым навучальным годам усiх павіншаваў біскуп Юры Касабуцкі.

Пінская вышэйшая духоўная семінарыя дае будучым святарам неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Царкве. Навучэнне працягваецца тут 6 гадоў. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання, прадугледжана i літургічная практыка. Духоўная семінарыя размяшчаецца ў гістарычным будынку, што робіць яе ў нейкім сэнсе адметнай, а таксама яна мае добрыя ўмовы для падрыхтоўкі клірыкаў.

Працягнуліся ўрачыстасці святой імшай, дзе галоўным чынам узносіліся падзякі і малітвы за клірыкаў і пашырэнне святарскага паклікання.

Вверх