Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Культура

Пінчукам прапануюць прыдумаць літаратурны кактэль

літаратурны кактэль - фото
1.1K

Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам «Галіяфы» запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля.

Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэля, які ўзгадваецца ў кнізе.

Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса чакаюць прызы і падарункі ад бара Каліноўскі, выдавецтва Галіяфы і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара.

Для ўдзелу рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць праз форму да 29 лютага: https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9.

Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым адбудзецца збор рэцэптаў да 29 лютага. Па выніках першага этапа, аўтары найлепшых рэцэетаў атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне журы.

Вверх