Аренда помещений под офис 18 м.кв. тел.: 8029-650-18-11
CD диски с программой «Мир Православия», цена 5 руб. тел.: 62-47-48
Продам помещение многофункционального назначения в Пинске по ул. Молодежная,  68. Тел. 8029-662-68-14
Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61

Видеогалерея

Музей Якуба Коласа ў Пінкавічах атрымаў званне народнага

938

Музей Якуба Коласа ў Пінкавічах існуе з 1990 года. Ён заснаваны на месцы школы, дзе на пачатку XX стагоддзя працаваў знакаміты літаратар. Не так даўно музею было прысвоена званне народнага. За апошнія гады музей Якуба Коласа стаў своеасаблівым асяродкам беларускага слова ў рэгіёне, штогод яго наведваюць амаль 2 тысячы чалавек.

Як адзначае Жанна Верыч, метадыст раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, сёння літаратурна-краязнаўчы музей налічвае каля 600 экспанатаў. Сярод іх можна ўбачыць дакументы і фатаздымкі, якія сведчаць аб дзейнасці школы ў Пінкавічах, калі ў ёй працаваў Якуб Колас.

Асобная экспазіцыя музея прысвечана элементам паўсядзённага быту жыхароў вескі Пінкавічы канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Супрацоўнікі культурна-асветніцкай пляцоўкі лічаць, што музей – гэта тое месца, дзе не толькі можна дакрануцца да мінулага, але гэтую мінуўшчыну перажыць эмацыянальна.

У музеі Якуба Коласа ладзяцца літаратурныя вечарыны і прэзентацыі. Супрацоўнікі музея разам з вучнямі Пінкавіцкай школы арганізоўваюць інтэрактыўныя экскурсіі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці нашага славутага земляка. Чытаюць вершы, выступаюць з тэатралізаванымі пастаноўкамі.

На працягу года літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа наведваюць каля 2 тысяч экскурсантаў. У асноўным, гэта вучні школ Брэсцкай вобласці. Сёння, калі музей мае статус народнага можна спадзявацца і на большую колькасць наведвальнікаў. Аднак для супрацоўнікаў гэтай установы галоўнае — захаваць памяць пра знакамітага літаратара. Тым больш, што менавіта на Піншчыне Якуб Колас распачынаў сваю працу і літаратурную дзейнасць.

Вверх