Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61
Поздравления, объявления (стол заказов) – 8-(0165) 62-47-48, +375-44-569-87-47 (А1, Viber), пн. – пт. – с 8.30 до 18.00 (без перерыва на обед), сб., вск., праздничные дни — выходные

Видеогалерея

Марцін Полак у Пiнску: аб таямнiцах гicторыi i пра сябра Капусцiнскага

Австрийский писатель Мартин Поллак - фото.
1.3K

Вядомы аўстрыйскi пiсьменнiк завітаў у Пінск, каб прадставіць тут сваё выданне «Затушаваныя краявіды». Марцін Полак даследуе ў iм тэмы масавых забойстваў i пахаванняў на тэрыторii Еўропы, ананімных магіл, як след да гэтага часу не ўшанаваных. Аўтарская сустрэча адбылася 16 сакавiка ў гарадской цэнтральнай бiблiятэцы.

Як адзначыў сам аўтар: «Затушаваныя краявіды» – гэта назва, якую я выкарыстоўваю як метафару, як вобраз для тых мясцін, дзе здзяйсняліся злачынствы, дзе адбываліся трагічныя падзеі і пасля замяталіся iх сляды».

Для Еўропы – гэта трагічная частка гісторыі. Тое, што мы фактычна жывем на могілках, і нават часам не хочам ведаць пра тое, што адбывалася раней і хто ляжыць у гэтай зямлі. Знішчаецца памяць пра месцы і падзеі, бо факты сыходзяць разам з апошнімі сьведкамі, а сляды жахлівых учынкаў схаваны.

Таму Марцін Полак у сваім эсэ «Затушаваныя краявіды» акцэнтуе ўвагу на забытых падзеях і месцах: «Я думаю, што для таго, каб мы самі разумелі, кім з’яўляемся, неабходна, каб мы заняліся даследаваннем гэтых мясцін, таму што часта яны звязаны з нашай асабістай гісторыяй. У маім выпадку гэта гісторыя маёй сям’і, майго бацькі. Таму патрэбна сумленна адказаць на ўсе пытанні, не пакінуць нічога незаўважаным».

Адна з найбольш вядомых кніг Полака «Забіты ў бункеры» – гэта своеасаблівае даследаванне жыцця яго бацькі, які актыўна прымаў удзел у дэпартацыі і масавым знішчэнні яўрэяў у гады другой сусветнай вайны. Здавалася б, тэма тэма для аўтара неадназначная.

Але ён зрабiў гэта: «Сумненняў не было. Я ведаў, што хачу напісаць аб гэтым кнігу і буду яе пісаць. Было вельмі складана, як заўсёды складана пісаць пра сябе і сваю ўласную сям’ю. Але я ведаў, што трэба гэта зрабіць».

З трагiчнымi старонкамі гісторыі сваей краіны Марцін Полак ужо пазнаёміў чытачоў у Мінску. Прыемнай нечаканасццю стаў прыезд пісьменніка ў Пінск. Наш горад Полаку знаёмы толькi завочна – пра яго ён ведае ад выдатнага журналіста і вядомага пісьменніка Рышарда Капусцінскага, якi быў яго сябрам на працягу 30 гадоў.

«З Пінскам мяне, канешне, звязвае сяброўства з Рышардам Капусцінскім. А таксама тое, што мы ўсе чакалі, калі ж ён напіша кнігу пра Пінск, пра якую заўсёды распавядаў і збіраў для яе матэрыял. А я займаюся гістарычнай фатаграфіяй, таму дапамагаў, шукаў здымкі з Пінскам, шмат iх дасылаў, і вельмі хацеў пабачыць кнігу. Я вельмі хвалююся і вельмі рады, што змог сюды прыехаць. Вельмі цікава, што пабачу тут, у горадзе Рышарда Капусцiнскага, што змагу ўбачыць ягонымі вачыма».

На прэзентаціі ў Пінску не было ні воднага вольнага месца –  арганізатары не чакалі такую колькасць гасцей. Марцін Полак пазнаёміў пінчукоў са сваімі працамі, перакладамі і кнігамі i ўразіў аудыторыю бескампрамісным поглядам на хлусню і прапаганду ў гісторыі.

У фондзе пiнскай бібліятэкі знаходзіцца пяць экзэмпляраў эсэ «Затушаваныя краявіды» ў перакладзе Веры Дзядок.

Вверх