Аренда помещений под офис 18 м.кв. тел.: 8029-650-18-11
CD диски с программой «Мир Православия», цена 5 руб. тел.: 62-47-48
Продам помещение многофункционального назначения в Пинске по ул. Молодежная,  68. Тел. 8029-662-68-14
Частное объявление бегущей строкой на сайте! 3 дня за 3 рубля! Тел. 61-61-61

Видеогалерея

Лiтаратурнае свята ў гонар 135-годдзя Якуба Коласа адбылося ў Пiнкавiчах

621

У Пiнкавiчах адбылося свята, прысвечанае 135-гадоваму юбiлею класiка беларускай лiтаратуры, народнага пiсьменнiка  Якуба Коласа. У свой час маладым настаўнiкам ён працаваў у гэтай вёсцы, а зараз тут працуе народны музей у яго гонар.

У біяграфіі Якуба Коласа Піншчына адыгрывае значную ролю. Пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі ён апынуўся ў Пінкавічах, працаваў у мясцовай школе. Праз некаторы час Колас выкладаў у трэцім прыходскім вучылішчы Пінска. Тут ён сустрэўся з маладой настаўніцай Марыяй Каменскай, якая пасля стала яго жонкай.

У пінкавіцкім Доме культуры вырашылi зрабіць акцэнт на творчай спадчыне Якуба Коласа. У холе была прадстаўлена кніжная экспазіцыя яго твораў, а таксама выстава работ мясцовых майстроў, а ў зале гучалі вядомыя паэтычныя радкі ў выкананнi супрацоўнiкаў раённай бiблiятэкi i вучняў школы.

Мерапрыемства ў такім фармаце прышлося гледачам даспадобы. Але на гэтым арганізатары спыняцца не плануюць. У перспектыве – стварэнне турыстычных маршрутаў па тых мясцінах, дзе на Палессi жыў i працаваў Колас.

Святкаванне 135-годдзя з дня нараджэння знакамiтага беларускага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста Якуба Коласа ў Пінкавічах стала толькі малой часткай маштабных рэспублiканскiх мерапрыемстваў. Аматары літаратурнага генія Коласа збiраліся на малой радзіме ў Стаўбцоўскім раёне, а цэнтрам урачыстасцяў стаў літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску.

Вверх